Карл Сэндбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карл Сэндбэрг
Carl August Sandburg
Carl Sandburg NYWTS.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 студзеня 1878
Памёр: 22 ліпеня 1967
Грамадзянства: Сьцяг ЗША ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, гісторык, празаік, фальклярыст
Гады творчасьці: 19061963
Дэбют: In Reckless Ecstasy
Прэміі: двойчы Пуліцэраўская прэмія

Карл Сэ́ндбэрг (па-ангельку: Carl Sandburg, нар. 6 студзеня 1878 года, пам. 22 ліпеня 1967 года) – амэрыканскі паэт, гісторык, празаік і фальклярыст швэдзкага паходжаньня. Зьяўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і двух аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пуліцэраўскай прэміяй.

Карл Сэндбэрг нарадзіўся ў сям’і швэдзкіх эмігрантаў у Галсбургу, штат Ілінойс. У шасьці гадовым ўзросьце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Гішпана-Амэрыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6 ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасьля вайны Сэндбэрг спрабаваў паступіць у Ўэст-Пойнт, але праваліў экзамэн па матэматыцы. Ён вярнуўся дамоў і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе не атрымаўшы дыплём, пайшоўшы працаваць служкай ў гатэль у Дэнвэры. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амахе.

У 19101912 г.г. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі, у 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхэн, зь якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасьці журналіста газэты “Chicago Daily News”. Потым Сэндбэрг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навэлы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік баладаў і фальклёрных гісторый.

Большую частку жыцьця Карл Сэндбэрг правёў у прадмесьці Чыкага - Мідўэсьце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Тут ён памёр у 1967 годзе.

[рэдагаваць] Творчасьць

  • In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія)
  • Chicago Poems (1916) (паэзія)
  • Cornhuskers (1918) (паэзія)
  • Smoke and Steel (1920) (паэзія)
  • Rootabaga Stories (1920) (апавяданьні для дзяцей)
  • Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія)
  • More Rootabaga Stories (1923) (апавяданьні для дзяцей)
  • Selected Poems (1926) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія)
  • The American Songbag (1927) (народныя песьні)
  • Good Morning, America (1928) (паэзія)
  • Steichen the Photographer (1929) (гісторыя)
  • Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія)
  • The People, Yes (1936) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія)
  • Home Front Memo (1943) (эсэ)
  • The New American Songbag (1950) (народныя песьні)
  • Complete Poems (1950) (паэзія)
  • Harvest Poems (1950) (паэзія)
  • Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія)
  • The Family of Man (1955) (выставачны каталёг)
  • Honey and Salt (1963) (паэзія)
  • The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя)
  • Breathing Tokens (1978) (паэзія)
  • Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Карл Сэндбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах