Каспэр Руўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каспэр Руўд
Краіна Нарвэгія
Пражывае ў Снарэя, Бэрум, Нарвэгія
Нарадзіўся 22 сьнежня 1998(1998-12-22)[1] (25 гадоў)
Рост 183
Вага 77
Пачатак кар’еры 2015
Працоўная рука правая, бэкхэнд двуручны
Прызавыя грошы 15 411 069
Адзіночны разрад
Матчаў 193—105(64.8%)
Тытулаў 10
Найвышэйшы рэйтынг 2 (12 верасьня 2022)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 4 раўнд (2021)
Францыя фінал (2022,2023)
Ўімбэлдан 2 раўнд (2022,2023)
ЗША фінал (2022)
Парны разрад
Матчаў 18-29
Тытулаў 0
Найвышэйшы рэйтынг 553(29 траўня 2023)
Каспэр Руўд у Вікісховішчы

Каспэр Руўд (па-нарвэску: Casper Ruud, нар. 22 сьнежня 1998, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі тэнісіст, фіналіст адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзінкавым разрадзе 2022 году, былая другая ракетка сьвету.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў на дарослым узроўні ў 2015 годзе.

У 2018 годзе ў 17 гадоў на Аўстраліян Оўпэн дайшоў да другога кола, дзе сустракаўся з аргентынцам Дыега Шварцманам. На Ралян Гарос таксама змог прайсьці толькі бар’ер першага раўнда і ў другім саступіў Альбэрту Рамасу-Віньёлясу. На дэбютным для сябе чэмпіянаце ЗША скончыў свой шлях ужо ў першым раўндзе. Год скончыў на 112 пазыцыі ў рэйтынгу.

На пачатку 2019 году ня змог прабіцца ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля турніру Рыю Оўпэн у Бразыліі, дзе Каспэр дайшоў да паўфіналу, прабіўся ў першую сотню рэйтынга на 94 пазыцыю. На Ралян Гарос дабраўся да 3 раўнду, дзе саступіў былому пераможцу турніра Роджэру Фэдэрэру. Ўімбэлдан скончыў на стадыі 1 кола, дзе сустракаўся з Джонам Ізнэрам. У 2020 годзе падняўся на 24 радок рэйтынга АТП.

На Аўстраліян Оўпэн упершыню дабраўся да 4 раўнда, дзе адмовіўся ад працягу матча з Андрэем Рублёвым пасьля 2 сэтаў. Таксама Рублёву ён саступіў у матчы паўфіналу на турніры Мастэрс 1000 у Монтэ-Карлё. Таксама да паўфінала дабраўся на Мастэрсе ў Мадрыдзе, дзе яго спыніў Матэо Бэрэтыні. У верасьні Каспэру пакарылася першая дзясятка рэйтынгу. У кастрычніку ўзяў тытул на Сан-Дыега Оўпэн. Скончыў год пад нумарам 8.

У 2022 годзе выйшаў у свой першы фінал на турніры Вялікага шлему — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі ён амаль бяз шанцаў саступіў 13-разоваму чэмпіёну Рафаэлю Надалю 3-6 3-6 0-6. У верасьні 2022 выйшаў у фінал US Open, дзе саступіў 3-му сеянаму гішпанцу Карлясу Алькарасу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]