Клясычная школа эканамічнай думкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Эканамічныя сыстэмы
Традыцыйная эканоміка
Рынкавая эканоміка
Плянавая эканоміка
Рабаўладальніцкі лад
Фэадальная эканоміка
Зьмяшаная эканоміка
Эканамічныя тэорыі
Мэркантылізм
Фізыякраты
Клясычная школа
Марксізм
Маржыналізм
Інстытуцыяналізм
Кэйнсіянства
Нэаклясычная школа
Манэтарызм
Галіновыя паняцьці
Эканоміка ведаў
Эканоміка гульнявая
Эканоміка працы
Ваенная эканоміка
Інфармацыйная эканоміка
Паняцьці і мадэлі
Партысіпатыўная эканоміка
Істытуцыянальная эканоміка
Першасны сэктар эканомікі
Другасны сэктар эканомікі
Троесны сэктар эканомікі
Зялёная эканоміка
Сусьветная эканоміка
Аўтаркія
Адчыненая эканоміка
Віртуальная эканоміка
Ценявая эканоміка

Клясычная школа эканамічнай думкі (XVIII - XIX ст) зрабіла эканамічную навуку такой якой мы ведаем яе сёньня. У 1776 годзе была надрукавына кніга "Бгацьце Народаў" Адама Сміса якая паклала пачатак клясычнай школы. Выбітнымі дзяечамі гэтае школы зьўляюцца Адам Сміс (Adam Smith), Дэвід Рыкарда (David Ricardo), Томас Малсюс (Thomas Malthus), Джон Стуарт Міл (John Stuart Mill) ды іншыя. Клясычныя эканамісты звычайна ліберальныя.


Зьмест

[рэдагаваць] Адам Сміс ды Нябачная рука

Рынак і гандль існавалі ад самаго пачатку гісторыі (ды нават раней) але ідэя рынкавай сыстэмы з'явілася толькі у XVIII стагодзі. Мэтай сыстэмы рынку ёсьць арганізацыя усяго грамадства. Падставай для нараджэньня гэтае думкі было узмацненьне дзяржаўнага кантраляваньня ды рэгуліраваньня гандлю i вытворчасьці падчас пэрыяду Мэркантылізму (XVI - XVIII глядзі ніжэй). Да пачатку XVII стагодзя дзяржаўнае умешваньне ў прыватныя справы амаль не існавалa, гарады-дзяржавы квітнелі у заходняй Эўропе. Рэлігія адыйшла на другі план, быў хаус, панаваў Натуральны Закон, эканамічныя правілы якога уладарылі над паступкамі эканамічных дзеячаў прыкладна так як законы фізыкі ды хіміі панавалі над матэрыяльнымі рэчамі. Але Мэркантылізм задушыў свабоду ды прагрэс паводле Адама Сміса. Адам Сміс называў Закон Натуры "Нябачнай Рукой". У адсутнасьці дзяржаўнага умешваньня Нябачная Рука кіруе грамдаствам, aлe чалавеку здаецца, што ён свабодны. Дзейнічая толькі у сваіх асабістых інтэрэсах, чалавек судзейнічае разьвіцьцю ўсёй сваёй краіны. Эканамічныя дзеячы, дзякуючы адсутнасьці дзярж.кантролю, маюць магчымасьць падпарадковацца сваім жаданьням абмяжаваным толькі Законам Натуры. Заможная краіна складаецца з заможных людзей, абсалютная свабода індывідуальнага прадпрымальніцтва прывядзе да гармоніі, да агульнага шчасьця, любое дзярж. кантраляваньне прыводзіць абавязкова да зьнішчэньня эканамічнай ды сацыяльнай раўнавагі. Чалавечыя магчымасьці не дазваляюць нам зразумець усю складанасьць эканамічнай сыстэмы, таму Натуральны Закон найразумнейшае рэгуліраваньне эканамічных ды сацыяльных адносінаў. Кожны чалавек шукае самую выгадную справу для інвестыцыі свайго капіталу, aдзінае аб чым ён пасапраўднаму дбае гэта папаўненьне сваёй асабістай кішэні. Шчасьце грамадства яго не цікавіць, але прысьледваньне сваіх эгаістычных інтэрэсаў прывядзе яго да вытворчасьці рэчаў якіх у грамадстве не хапае і за якія капіталіст атрымае найлепшую фінансавую падзяку. Нябачная рука стварае натуральным чынам гарманічнае сузіснаваньне паміж прыватнымі інтэрэсамі людзей. Аніякі грамадскі догавар ці пагадненьні не патрэбны. У сыстэме натуральнай свабоды, абмежаваньні палітычныя, рэлігійныя ды маральныя цалкам адсутнічаюць.


laissez-faire

Тэрмін "laissez - faire" у перакладзе з французкай мовы азначае "даць свабоду" альбо "дазволіць прадпрымаць" адпавядае гэтай думцы. Урад поўнасьцю упарадкаваны індывідыялізму, прыватным інтэрэсам. Дзякуючы першапачатковаму неравенству паміж людзьмі, уладары вялікага капіталу дбаючы толькі а сабе і задавальняючы толькі свае эгаістычныя інтэрэсы будуць траціць свае грошы, даваць народу працу і тым самым з заахвочваньнем дзяліцца сваім капіталам, судзейнічаць грамадскаму разьвіцьцю."Laissez-faire" -фундамент свабоднай рынкавай эканоміцы. Максымальнае спаборніцтва паміж вытворцамі провядзе да найбольшага зьніжэньня коштаў ды профіту. Мінімальнае спаборніцтва павялічвае кошты ды ўзровень профіту, але перспектыва зарабіць вялікія грошы прыцягвае новых канкурэнтаў і спрыяе паніжэньню цэнаў ды профіту. Спажывальнікі застаюцца задаволенымі свабодным рынкам, адсутнасьцю дзяржаўнага умешваньня.


Спецыялізацыя

Спецыялізацыя таксама спрыяе эканамічнаму разьвіцьцю. Працэс высворчасьці, каб быць эфектыўным, павінен дзяліцца на некалькі этапаў. Кожны працоўны выконвае толькі адно дзеяньне, адказвае толькі за адзін этап. Напрыклад, каб змайстраваць шафу, адзін чалавек вырубае дрэва, другі яго распілуе на дошкі, трэці складзе мэблю, чацьверты яе пафарбуе. Працэс вытвочасьці становіцца хутчэйшым.


Асьцярожны чалавек :

Для Адама Сміса (бацька клясычнай эканамічнай думкі) асьцярожны чалавек :

-ахвяроўвае задавальненьнем сёньняшняга дня дзеля паступовага паляпшэньня свайго жыцьця, жыве настyпным днём.

-мае логіку эканаміста (homo oeconomicus)

-не мае аніякага памкненьня займацца справай палітычнай, так як палітыка не можа зьмяніць Натуральны Закон.

-яму імпануе каб нехта іншы рызыкаваў сваім становішчам каб потым бяспечна карыстацца тым за што іншыя змагаліся.


[рэдагаваць] Дэвід Рыкарда

Тэорыя міжнароднага гандлю Дэвіда Рыкарда заснаваная на параўноўных цэнах, тлумачыць як кожная краіна можа зарабіць на гандлю дзякуючы сваім адносна нізкім коштам на вытворчасьць асобных прадуктаў.Прывядзем прыклад бульба-газaвага гандлю паміж Беларусьсю ды Расеяй. Шматлікія бульбаю засаджаныя беларускія землі (чаго не мае Расея) даюць магчымасьць беларусам вырошчваць бульбу за вельмі нізкія кошты (чаго не можа Расея).У сваю чаргу вялікія рэзервы газу ды нафты Расеі (чаго не мае Беларусь) дазваляюць рускім здабываць танны газ (чаго не можа Беларусь). Кожная краіна прадае свой прадукт за вялікую цану (у параўнаньні з коштам яго вытворчасьці ) і атрымлівае максымальна вялікі профіт. Менавіта таму Беларусь спецыялізіруецца на экспарце бульбы а Расея на экспарце газу.


[рэдагаваць] Томас Малсюс

Калі Сміс упэўнены ў добразычлівасьці Натуральнага Закону Томас Малсюс нюянсіруе гэтую ідэю. Паводле яго Закон Насельніцтва, які з'яўляецца часткаю Натуральнага Закону, пагражае існаваньню чалавецтва так як некантраляванае насельніцтва павялічваецца хутчэй за колькасьць даступных прадуктаў харчаваньня. Крызісы непазьбежныя але Малсюс "абнадзейвае" нас ідэяй, што толькі адна частка насельніцтва будзе час ад часу пакутаваць. Ён упэўнены, што сьмерць вялікай колькасьці бедных працоўных зьяўляецца непрыемным але непазьбежным вынікам дзеяньня легальнага мэканізму дабразычлівай натуры(Не зьдзіўляе, што пралетары падтрымліваюць моцную дзяржаўную уладу ! ). Малсюс пагаджаецца са Смісам, што датычыцца ідэі паводле якой "Натуральны Закон" быў створаны Богам, пасьля чаго Ўсемагутны асвабадзіўся ад сваіх абавязкаў гаспадара Cусвету. Такім чынам праца эканамістаў абмяжоўваецца апісаньнем функцыяніраваньня свабоднай рынкавай сыстэмы. Усе праблемы , што існуюць у іншых сфэрах рэальнасьці іх не датычацца.

[рэдагаваць] Асноўныя законы

Закон паступковы : аўтаномныя эканамічныя адзінкі падпарадкаваны Законy Натуры. Асяродзе вытворчасьці надае кожнаму чалавеку пэўны сацыяльны ранг у залежнасьці ад ягонага працоўнага статуса. Рабочыя-бязрознічныя адзінкі эканамічнай энэргіі. Капіталісты-непрыкметная маса, адзінаю мэтаю якой зьяўляецца зьберажэньне профіту ды рэінвестырваньне адначасова павялічваючы колькасьць працоўных.

Закон попыту ды прапазыцыі : вызначае якія рэчы у прыродзе чалавек можа здабыць за дарма а якія уключаны у рынкавыю сыстэму. Напрыклад, вада і паветра існуюць у вялікай колькасьці, таму мы карыстаемся імі за дарма. Калі іх якасьць ды колькасьць памяншэюць, дыхаць (незабруджаным) паветрам ды піць (чыстую) ваду пачне лічыцца люксам. Што і адбываецца.

Закон Каштоўнасьці : рынак кажа нам сапраўдную цану вырабленых рэчаў у тым сэнсе, што дзякуючы канкурэнцыі кожны прадпрымальнік вымушаны вырабляць за найніжэйшыя кошты (выкарыстоўваючы як мага менш каштоўнасьці=чалавечай працы) а прадаваць за найлепшую цану. Адначасова, ён павінен вырабляць толькі тое, што патрэбна людзям, на што ёсьць спрос. Каштоўнасьць прадукту залежыць ад працэсу вытворчасьці. Умовы вытворчасьці (колькасьць чалавечай ды чалавеча-мэканічнай працы) дыктуюць натуральную цану прадукту. Kаштоўнасьць рэчы не залежыць ад жаданьня яе атрымаць. Напрыклад, чаго табе хочацца больш : кубак брэльянтаў альбо кубак вады ? Брэльянтаў канешне. А цяперака адкажы, што б ты выбраў : апошні у сьвеце кубак брэльянтаў ці апошні у сьвеце кубак вады ? Безумоўна каштоўнасьць кубка вады большая за каштоўнасьць кубку брэльянтаў.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Клясычная школа эканамічнай думкі

The Wealth of Nations

Смит, Адам

Principles of Political Economy



праглядабмеркаваньнерэдагаваць Артыкулы па тэме «Гандаль»

Азначэньні

Аплатны баланс · Рахунак бягучых апэрацый (Гандлёвы баланс) · Рахунак руху капіталаў · Золатавалютныя рэзэрвы · Параўнальныя перавагі · Абсалютная перавага · Міжнародны падзел працы · Замяшчэнmне імпарту · Міжнародны гандаль · Эканамічная інтэграцыя

Арганізацыі і палітыка ў сфэры гандлю

Сусьветная гандлёвая арганізацыя · Міжнародны валютны фонд · Сусьветны банк · Міжнародны гандлёвы цэнтар · Гандлёвы блёк · Зона вольнага гандлю · Гандлёвыя бар'еры · Імпартная квота · Тарыф

Эканамічныя школы

Фрытрэдэрства · Нэта-баланс · Мэркантылізм · Пратэкцыянізм

Падобныя тэмы

Глябалізацыя · Аўтсорсынг · Гандлёвая справядлівасьць і сумленны гандаль

Асабістыя прылады