Марыя Гаэтана Аньезі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыя Гаэтана Аньезі
Maria Gaetana Agnesi
Maria Gaetana Agnesi.jpg
Нарадзіўся 16 траўня 1718
Мілян
Памёр 9 студзеня 1799
Навуковая сфэра матэматыка

Марыя Гаэтана Аньезі (італ. Maria Gaetana Agnesi; 16 траўня 1718, Мілян — 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філянтроп.

Яна паходзіла з заможнай купецкай сям’і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшаю зь дзяцей. Яе бацька быў прафэсарам матэматыкам, ён зь дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасьці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросьце 21 года яна захацела пайсьці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.

У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу Instituzioni analitiche («Асновы аналізу»). Крывая Вэрзіера названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая дасьледавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненьні ў дыфэрэнцыяльным вылічэньні.

У 1748 годзе Папа рымскі Бэнэдыкт XIV прысвоіў ёй званьне прафэсара Ўнівэрсытэта Балёньні. Аднак ніколі не выкладала ва ўнівэрсытэце.

Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філянтрапічнай дзейнасьцю і пачала вывучаць тэалёгію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.

З 1771 на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.

Адна з сясьцёр Марыі Гаэтана — Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазытарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.541

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марыя Гаэтана Аньезісховішча мультымэдыйных матэрыялаў