Машына
Машы́на (па-лацінску: machina, ад стар.-грэц. Μηχανή) — прылада штучнага паходжаньня (сукупнасьць агрэгатаў ці прыладаў), якая пераўтварае энэргію і/або характар руху. Выкарыстоўваецца для выкананьня вызначаных дзеяньняў з мэтай палегчыць ці цалкам замяніць працу чалавека пры вакананьні канкрэтнай задачы. Асаблівасьцю машыны, якая адрозьнівае яе ад іншых прыладаў, зьяўляецца выкарыстаньне мэханічнай энэргіі, то бок зьдзяйсьненьня пэўнага мэханічнага руху, для выкананьня ўскладзенай на яе функцыі, як то прызначэньня, працы, дзеяньняў. Машына ёсьць, перш за ўсё, мэханічная прылада. Аднак разам са зьяўленьнем і разьвіцьцём электронікі зьявіліся тэхнічныя аб’екты без рухомых частак, як то электронная вылічальная машына.
Асноўнай характарыстыкай машыны зьяўляецца ейная магутнасьць. Адной зь першых адзінак вымярэньня магутнасьці была конская сіла. Аднак, нягледзячы на тое, што ў многіх краінах СНД прынята Міжнародная сыстэма адзінак (СІ), паводле якой адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, конская сіла працягвае выкарыстоўвацца й у цяперашні час.
Клясыфікацыя[рэдагаваць]
Практычна любую машыну можна аднесьці да адной з чатырох наступных групаў:
- энэргетычныя машыны (рухавікі, рэактары);
- інфармацыйныя машыны (апараты сувязі й апрацоўкі інфармацыі);
- машыны апрацоўкі матэрыялаў (млыны, печы, станкі);
- транспартныя й пад’ёмныя машыны (аўтамабілі, канатныя дарогі, пагрузчыкі, падымальныя краны).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Машына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў