Мікалай Шакура
| Мікалай Іванавіч Шакура | |
| Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1945 в. Данілаўка, Парыцкі раён, БССР |
|---|---|
| Навуковая сфэра | астрафізыка |
| Месца працы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
| Альма-матэр | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | адзін з распрацоўнікаў тэорыі акрэцыйных дыскаў |
Мікалай Іванавіч Шакура (7 кастрычніка 1945, в. Данілаўка, Парыцкі раён, БССР) — савецкі і расейскі астрафізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1988), прафэсар, заслужаны навуковы супрацоўнік Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2008), Ганаровы працаўнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Фэдэрацыі, ляўрэат 2-й ступені прэміі імя М. В. Ламаносава (2003), срэбнага мэдалю Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі (1985), сябра Міжнароднага Астранамічнага Зьвяза(МАЗ) і Эўрапейскага астранамічнага таварыства, «eminent scientist» інстытута RIKEN Японіі (1995).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Бацька — Шакура Іван Мацеевіч лейтэнант Савецкай Арміі, ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў дэмабілізаваны па раненьні і працаваў бухгалтарам у калгасе вёскі Данілоўка. Маці — Шакура (Сідарава) Серафіма Сьцяпанаўна — ураджэнка Рэспублікі Татарстан. У сям’і акрамя Мікалая было яшчэ 3 сыны.
Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы Данілаўка, сямігодку ў вёсцы Коўчыцы-2, 8-11 клясы ў Парыцкай сярэдняй школе (1963, залаты мэдаль). У 1969 скончыў фізычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава па спэцыяльнасьці «астраномія», у 1972 — асьпірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. Абараніў кандыдатскую дысэртацыю па тэме «Фізычныя працэсы ў навакольлі нэўтронных зорак і застылых зорак» (1972), затым доктарскую — «Тэорыя дыскавай акрэцыі ды яе некаторыя астрафізычныя дадаткі» (1988). З 1972 працуе ў Дзяржаўным астранамічным інстытуце ім. Паўла Карлавіча Штэрнберга (ДАІШ) МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1995 загадчык аддзелу рэлятывісцкай астафізыкі ДАІШ. Сябра Навуковай Рады ДАІШ МДУ імя М. В. Ламаносава[1], сябра Савету па абароне кандыдатскіх ды доктарскіх дысертацыі па спецыяльнасці "астрафізыка ды звёздная астраномія" (шыфр: 01.03.02)[2].
Сфэра навуковых інтарэсаў — тэарэтычная астафізыка[3], рэнтгенаўская астраномія, ядзерная астрафізыка.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
У 2005 па прапановы калег з Крымскай астрафізычнай абсэрваторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны, Камісія Міжнароднага Астранамічнага зьвяза надала імя «Shakurа» малой плянэце №14322 ў Сонечнай сыстэме[4].
Навуковыя працы [рэдагаваць]
- New solution to viscous evolution of accretion disks in binary Systems// Astron.and Astrophys. (A&A), 2000, v.356, pp.363-372 (соавт.- Липунова Г. В.);
- О геодезических в метрике Керра// Письма в Астрономический журнал, (ПАЖ), 1987, т.13, сс.245-254,;
- Физические основы строения и эволюции звезд, изд-во МГУ, 1981, 160 с (соавт.- Зельдович Я. Б. и Блинников С. А.)
- Нейтронные звезды и черные дыры в двойных звездных системах М.: «Знание», 1976, 64 с;
- Black Holes in Binary Systems. Observational Appearance // A&A, 1973, v. 24, pp.337-355, (соавт.- Сюняев Р. А.)[5]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Навуковая рада ДАІШ МДУ ім. М. В. Ламаносава(рас.)
- ^ Савет па абароне доктарскіх ды кандыдатскіх дысертацый Д501.001.86 пры МДУ імя М.В.Ламаносава (рас.)
- ^ Лауреаты премии ИМ. М. В. Ломоносова за научную работу (рас.)
- ^ «Планета Shakurа». Інтэрвію М. І. Шакуры. Гутарыў І. Катляроў // «Светлагорскія навіны». 17.11.2011 г.
- ^ Біяграфія навукоўца на сайце Маскоўскага ўніверсітэту (рас.)