Мікола Захаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Захаранка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1949(1949-05-13) (74 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, паэт
Гады творчасьці 1960 — цяпер
Жанр верш, проза і драматургія
Мова беларуская мова

Мікалай (Мікола) Захаранка (13 траўня 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёну Менскай вобласьці.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трагічнасьць і радасьць жыцьця, вясковая будзённасьць у творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасьцю, афарбавана яе прывідным сьвятлом. Апавяданьні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газэце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе».

Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданьняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы[1][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]