Міхал Без-Карніловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мі́хал Во́сіпавіч Без-Карніло́віч (10 кастрычніка 1796, Магілёўская губэрня — 19 студзеня 1862) — беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр. Брат дзекабрыста А. Карніловіча.

Біяграфія [рэдагаваць]

У 1816 годзе скончыў кадэцкі корпус. Прымаў удзел у Расейска-турэцкай вайне 18281829 і 18311847 рокаў. Узначальваў тапаграфічную экспэдыцыю ў Менскую і іншыя губэрні Беларусі. 3 1852 знаходзіўся ў адстаўцы. Працаваў у архівах. Аўтар працаў па гісторыі Беларусі.

Беларусь абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі. Астатнія беларускія землі называў Літвой. Продкамі беларусаў лічыў як крывічоў, радзімічаў, так і суседнія плямёны, якія аказвалі свой уплыў. Беларусаў ставіў у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Вялікае значэньне надаваў Полацку, адзначаў згуртаванасьць Полацкай зямлі ў 12301240-я рокі ў барацьбе супраць крыжакоў. Паводле сабраных ім зьвестак даў гістарычныя даведкі пра многія месты Беларусі. Ён апісаў помнікі дойлідзтва, археалёгіі, этнаграфіі, побыт беларускіх сялянаў.

Літаратура [рэдагаваць]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.