На Заходнім фронце нічога новага
| На Заходнім фронце нічога новага | |
| Im Westen nichts Neues | |
| Жанр: | раман |
|---|---|
| Аўтар: | Эрых Марыя Рэмарк |
| Мова арыгіналу: | нямецкая |
| Год напісаньня: | 1929 |
«На Заходнім фронце нічога новага» (па-нямецку: Im Westen nichts Neues) — знакаміты раман Эрыха Марыя Рэмарка, які выйшаў у 1929 годзе.
Антываенны раман апавядае аб усім перажытым, убачаным на фронце маладым салдатам Паўлем Боймэрам, а таксама яго франтавымі таварышамі ў Першай сусьветнай вайне. Як і Эрнэст Гэмінгўэй, Рэмарк выкарыстаў паняцьце «страчанае пакаленьне», каб апісаць маладых людзей, якія праз атрыманыя імі на вайне душэўныя траўмы былі ўжо ня ў стане ўладкавацца ў грамадзянскім жыцьці. Твор Рэмарка такім чынам стаяў у вострай супярэчнасьці з правакансэрватыўнай ваеннай літаратурай, якая панавала ў эпоху Ваймарскай рэспублікі, і, як правіла, імкнулася апраўдаць прайграную Нямеччынай вайну і гераізаваць яе салдатаў.
Экранізацыі [рэдагаваць]
Твор неаднаразова экранізаваўся:
- амэрыканскі фільм «На Заходнім фронце нічога новага» (1930) рэжысэра Люіса Майлстоўна атрымаў «Оскар».
- у 1979 годзе рэжысэр Дэльбэрт Ман зьняў тэлевізійную вэрсію фільма «На Заходнім фронце нічога новага».
- у 1983 годзе знакаміты сьпявак Элтан Джон напісаў аднайменную песьню супраць войны, якая адносіцца да фільма.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Im Westen nichts Neues на нямецкай мове ў бібліятэцы філёляга E-Lingvo.net
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |