Элтан Джон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Элтан Джон
Сэр Элтан Гёркулэс Джон, сапраўднае імя Рэджынальд Кенэт Дўайт
Elton John on stage, 2008.jpg
Дата нараджэньня 25 сакавіка 1947 (67 гадоў)
Месца нараджэньня Пінэр, Мідлсэкс
Гады творчасьці 1964
http://www.eltonjohn.com/

Сэр Элтан Гёркулэс Джон (Sir Elton Hercules John CBE, сапраўднае імя Рэджынальд Кенэт Дўайт, Reginald Kenneth Dwight, нарадзіўся 25 сакавіка 1947, Пінэр, Мідлсэкс) — брытанскі сьпявак, кампазытар, піяніст, спачатку больш зьвязаны з рок-н-ролам, пазьней — адзін з заснавальнікаў софт-попу, цяпер адна з найбольшых музычных зорак сучаснасьці.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сярэдзіны 1960-х гадоў Элтан Джон працаваў у складзе гурту Bluesology. Ягоныя першыя сусьветна вядомыя песьні зьявіліся ў 1971 годзе ў яго другім альбоме (Elton John), сярод іх мэлядычная баляда «Your Song».

У 1970-я гады Джон стаўся адным з найбольш пасьпяховых поп-сьпевакоў дзякуючы гітам «Rocket Man», «Crocodile Rock», «Saturday Night’s Alright (For Fighting)», «Goodbye Yellow Brick Road», «Candle In The Wind» (песьні, прысьвечанай Мэрылін Манро) і іншым.

На сцэне шчарбаты, у акулярах, таўставасты сьпявак выступаў у гратэскных і экстравагантных касьцюмах, што стварыла яму імідж гэткага эпатажнага Enfant Terrible ад поп-музыкі.

У 1980-я гг. Элтан Джон быў вядомы песьнямі «Nikita», «Sad Songs» і «I’m Still Standing», адметнай рысай яго стылю сталіся прыгожыя соля-партыі на фартэпіяна, у другой палове дзесяцігодзьдзя, аднак, ён не мінуў пэўнае творчае крызы.

У 1997 г. Джон выпусьціў новую вэрсію «Candle In The Wind», якую ён прысьвяціў загінулай Прынцэсе Даяне. З аб’ёмам продажаў у 32 мільёны асобнікаў «Candle In The Wind '97» сталася самым пасьпяховым сынглам у гісторыі, усю выручку Элтан Джон ахвяраваў на добрачыннасьць.

Час ад часу яму даводзілася змагацца з залежнасьцю ад какаіну, буліміяй і фінансавымі цяжкасьцямі, выкліканымі разнузданым ладам жыцьця.

У 2004 г. выяшаў новы альбом — Peachtree Road, па стылі блізкі да творчасьці сьпевака 1970-х гадоў.

Элтан Джон мае пярэстую і багатую біяграфію. У 1980 годзе ён абвесьціў аб сваёй бісэксуальнасьці, у 1984 г. ажаніўся зь нямецкай гукатэхнічцы Рэнатэ Бляўэль, а ў 1988 г. зь ёй развёўся. Пазьней Джон заявіў аб сабе як аб гомасэксуалісьце.

У 2001 г. на цырымоніі ўручэньня «Грэмі» Элтан Джон сьпеў дуэтам з рэпэрам Эмінэмам, які дагэтуль быў вядомы сваімі сэксысцкімі і гамафобнымі выказваньнямі.

Пасьля сьмерці ягонага сябра Раяна Ўайта Элтан Джон шмат грошай ахвяруе на барацьбу з СНІД, патрануе некалькі фондаў, асабіста здымаецца ў сацыяльнай рэкляме.

У 1994 г. ён атрымаў Оскар за Can you feel the love tonight, песьню да Дыснэеўскага мультфільму Кароль ільвоў. 24 лютага 1998 г. каралева Лізавета II пасьвяціла Элтана Джона ў рыцары, цяпер яго ймя афіцыйна гучыць як Сэр Элтан Джон, рыцар ордэну Брытанскае Імпэрыі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капялюш і маска Элтана Джона ў пастаяннай калекцыі Дзіцячага музэю Індыянапалісу
  • 1969 Empty Sky
  • 1970 Elton John
  • 1970 The Games [саўндтрэк]
  • 1971 Tumbleweed Connection
  • 1971 Friends [саўндтрэк]
  • 1971 11-17-70 [live]
  • 1971 Madman Across the Water
  • 1972 Honky Chateau
  • 1973 Don’t Shoot Me I’m Only the Piano Player
  • 1973 Goodbye Yellow Brick Road
  • 1974 Caribou
  • 1975 Captain Fantastic and the Brown Dirt Cowboy
  • 1975 Rock of the Westies
  • 1975 West of the Rockies [live]
  • 1976 Here and There [live]
  • 1976 Blue Moves
  • 1978 A Single Man
  • 1979 Victim of Love
  • 1980 21 at 33
  • 1981 The Fox
  • 1982 Jump Up!
  • 1983 Too Low for Zero
  • 1984 Breaking Hearts
  • 1985 Ice on Fire
  • 1986 Leather Jackets
  • 1987 Live in Australia [live]
  • 1988 Reg Strikes Back
  • 1989 Sleeping With the Past
  • 1990 To Be Continued [Best Of]
  • 1992 The One
  • 1993 Duets
  • 1994 The Lion King [саўндтрэк]
  • 1995 Made in England
  • 1996 Love Songs [Best Of]
  • 1997 Big Picture
  • 1999 Elton John and Tim Rice’s Aida
  • 1999 The Muse
  • 2000 The Road To El Dorado [саўндтрэк]
  • 2000 One Night Only [live]
  • 2001 Songs from the West Coast
  • 2001 Prologue
  • 2002 Live at the Ritz [live]
  • 2002 Greatest Hits 1970—2002
  • 2004 Peachtree Road
  • 2006 Captain And The Kid
  • 2007 Rocket Man

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Элтан Джонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў