Нойшванштайн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 47°33′27.28″ пн. ш. 10°44′58.93″ у. д. / 47.5575778° пн. ш. 10.7497028° у. д. / 47.5575778; 10.7497028

Від на замак

Замак Нойшванштайн (па-нямецку: Schloß Neuschwanstein [nɔy’ʃvanʃtain], літаральна: «Новы лебядзіны камень») — замак 19 стагодзьдзя каля невялікага гораду Фюсэн і Замка Хоэншвангаў у паўднёва-заходняй частцы Баварыі, непадалёк ад аўстрыйскай мяжы. Замак зьяўляецца збудаваньнем у Баварыі, якое наведваецца і фатаграфуецца часьцей за ўсё.

Замак у 1886 годзе
Від з Marienbrücke

Будаўніцтва замка пачалося ў 1869 годзе каралём Людвігам II, таксама вядомым пад мянушкай Людвіг Утрапёны. Замак быў спраектаваны Крыстыянам Джанкам, прыдворным архітэктарам Людвіга II. Нойшванштайн разьмешчаны непадалёк ад Замка Хоэншвангаў, які пабудаваў бацька Людвіга II Максыміліян II, і возера Альп-Зэе. За растрачаньне казны на будоўлю Людвіг II быў адхілены ад улады яшчэ да сканчэньня будаўніцтва. Пасьля таямнічай сьмерці Людвіга II у 1886 годзе замак зь выдатным інтэр’ерам быў адкрыты для наведваньня. На вялікай колькасьці карцінаў былі паказаныя сцэны з розных опэраў Рыхарда Вагнэра. Аднак пэўныя пакоі не былі ўпрыгожаныя, толькі аздабленьне 14 пакояў было скончанае да сьмерці Людвіга. Тым ня менш, цалкам адкрыты для турыстаў ён быў толькі 3,5—4 гады пазьней, калі былі дабудаваныя пэўныя вонкавыя часткі.

У інтэр’ерах замка галоўную ролю выконваюць выявы да опэраў Вагнэра і старых нямецкіх легендаў. Лебядзіны матыў — тое, чым пранізаная ўся архітэктура замка і мастацкія ўпрыгожаньні. Лебедзь — геральдычная птушка старога роду графаў Швангаў — пераемнікам гэтага роду лічыў сябе бацька Людвіга, Максыміліян II Баварскі.

Паштоўка 1890 году

Напрыканцы Другой сусьветнай вайны частка золата Рэйхсбанка захоўвалася ў замку. У апошнія дні вайны золата было вывезенае ў невядомым кірунку. Паводле чутак, яно было затопленае ў бліжэйшым возеры Алат. У замку таксама захоўваліся скрадзеныя каштоўнасьці, карціны, мэбля, якія прызначаліся для асабістай калекцыі Гітлера.

На Нойшванштайн адкрываецца цудоўны від з бліжэйшага мосту Marienbrücke.

Культурныя алюзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нойшванштайн таксама паказаны ў фільме 1968 году Chitty Chitty Bang Bang як замак прыдуманай зямлі Вулгарыі.
  • Відам Нойшванштайна быў захоплены Чайкоўскі — і менавіта тут па меркаваньнях гісторыкаў у яго зьявілася задума балета «Лебядзінае возера».

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нойшванштайнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў