Ота фон Герыке
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ота фон Герыке (па-нямецку: Otto von Guericke, 20 лістапада 1602, Магдэбург — 11 траўня 1686, Гамбург) — нямецкі фізык, інжынэр і філёзаф. Вучыў правазнаўства, матэматыку і мэханіку ў Ляйпцыгу, Ене і Лейдэне. Некаторы час служыў інжынэрам у Швэцыі. З 1646 г. — бурмістар Магдэбурга. У 1650 вынайшаў вакуўмную адпампоўку і ўжыў сваё вынаходзтва для вывучэньня уласьцівасьцяў вакуўму і ролі паветра ў працэсе гарэньня і для дыханьня чалавека. У 1654 годзе правёў вядомы экспэрымэнт з Магдэбурскімі паўкулямі, які даказаў наяўнасьць ціску паветра; усталяваў пругкасьць і важкасьць паветра, здольнасьць падтрымліваць гарэньне, праводзіць гук.
У 1657 годзе вынайшаў вадзяны баромэтар.
У філятэліі [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.203
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ота фон Герыке — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў