Партрэт Войцеха Пуслоўскага
Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павету Войцеха Пуслоўскага | |
Польская мова: Portret Wojciecha Pusłowskiego | |
Мастак | Валенці Ваньковіч |
---|---|
Год | да 1833 |
Тып | палатно, алей |
Памеры | 102 × 82 |
Месцазнаходжаньне | Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt), Вільня |
«Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павету Войцеха Пуслоўскага[1]» (па-польску: «Portret Wojciecha Pusłowskiego») — карціна Валенція Ваньковіча, напісаная ім да 1833 году[1].
Гісторыя карціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Месца й час напісаньня карціны дакладна невядомыя. Войцех Пуслоўскі (1762—1833) — прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду Рэчы Паспалітай, вядомы грамадзка-палітычны й гаспадарчы дзеяч беларуска-літоўскіх зямель, маршалка дваранства Слонімскага павета, уладальнік шматлікіх маёнткаў у Слонімскім, Кобрынскім, Гарадзенскім, Пінскім, Віленскім і іншых паветах Паўночна-Заходняга края[1]. Яго партрэт мог быць замоўлены маладому Ваньковічу як у Вільні, дзе Ваньковіч вучыўся ва ўнівэрсытэце (1818—1824), так і ў Санкт-Пецярбургу, дзе мастак працягваў сваю адукацыю ў Акадэміі мастацтваў (па 1829 г.). Існуе таксама магчымасьць, што партрэт быў напісаны й на слонімскай зямлі. У Войцеха Пуслоўскіх там было некалькі маёнткаў, а Валенцій Ваньковіч, яшчэ будучы студэнтам, часта бываў у тых краях — на радзіме сваёй жонкі Анэлі (з роду Растоцкіх)[1]. Партрэт быў напісаны для сямейнай партрэтнай галерыі й быў закліканы захаваць памяць пра прадстаўніка роду[2].
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Захавалася арыгінальная аўтэнтычная рама карціны[3].
Войцех Пуслоўскі на партрэце Ваньковіча паўстае асобай выдатнай — заможным, прадпрымальным і кемлівым ў справах, франтам і моднікам і пры ўсім гэтым — чалавекам вельмі набожным[1]. На партрэце ён ужо немалады чалавек у традыцыйным шляхецкім сармацкім строі з чырвонай муаравай стужкай, з ордэнам Сьвятой Ганны 1 ступені й са слуцкім поясам[3]. Багаты тканы слуцкі пояс у папярочную чорна-чырвоную палоску, павязаны па апошняй шляхецкай модзе, з выпушчанымі вонкі пэндзьлямі колеру старога золата арганічна дапаўняе старапольскі кунтуш шляхціца. Твар шляхціца, добра змадэляваны мастаком, прыцягвае ўнутранай энэргіяй, аптымізмам, упэўненасьцю ў сабе[1][2].
У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 17 лютага да 17 чэрвеня 2012 карціна ўпершыню[2] ў Беларусі выстаўлялася ў Нацыянальным мастацкім музэі[1].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е ё Партрэт Войцеха Пуслоўскага. Да 1833 Архівавана 11 сакавіка 2012. (бел.)
- ^ а б в Валенцін Ваньковіч: «Портрэт Войцеха Пусловского»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ а б В Национальном художественном музее сегодня распаковали слуцкие пояса. Раритеты прибыли в Минск накануне из Литовского художественного музея(недаступная спасылка) (рас.)