Патрык Авамаеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патрык Авамаеля
Патрык Авамаеля
Patrick Olaiya Olukayode Owomoyela
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лістапада 1979 (44 гады)
Гамбург, Нямеччына
Рост 187 см
Вага 87 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1984—1992
1992—1998
Грун-Вайс Эльмсбютэль
Штэлінгэн 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1998
1998—2001
2001—2002
2002—2003
2003—2005
2005—2008
2008—2013
2010—2013
2014
Штэлінгэн 88
Люнэбургэр
Аснабрук
Падэрборн-07
Армінія Білефэльд
Вэрдэр
Барусія Дортмунд
Барусія Дортмунд II
Гамбург II
? (?)
75 (7)
33 (1)
23 (4)
63 (8)
50 (0)
76 (3)
8 (2)
12 (0)
Зборныя
2004—2006 Нямеччына 11 (0)

Патрык Авамаеля (па-нямецку: Patrick Owomoyela; нарадзіўся 5 лістапада 1979 году, Гамбург, Нямеччына) — нямецкі футбаліст нігерыйскага паходжаньня. У 2004—2006 гадах — гулец зборнай Нямеччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Авамаеля на трэніроўцы «Вэрдэру»

Бацька — нігерыец, маці — немка. У дзяцінстве й юнацкасьці займаўся футболам у клюбах «Грун-Вайс Эльмсьбютэль» і «Штэлінгэн 88». Таксама ў юнацкасьці Патрык гуляў у баскетбол у рэгіянальнай лізе. Сталую футбольную кар’еру пачынаў у клюбах нізкіх рэгіянальных ліг такіх, як «Люнэбургэр», «Аснабрук» і «Падэрборн-07». У 2003 годзе перайшоў у «Армінію», у складзе якой у сэзоне 2003/04 заняў 2-е месца ў другой Бундэсьлізе, што дала камандзе права на выйсьце ў вышэйшы дывізіён. Яго гульня ў складзе «Армініі» зьвярнула да сябе ўвагу кіраўніцтва нямецкай зборнай й «Вэрдэра», аднаго з найлепшых клюбаў Нямеччыны, у які Патрык і перайшоў улетку 2005 году. Сэзон 2005/06 Авамаеля правёў у якасьці гульца асноўнага складу «Вэрдэру», але па прычыне траўмы й пасрэднай гульні быў выцесьнены са складу прыйшэлым у каманду Клемэнсам Фрыцам і на працягу двух сэзонаў выходзіў на поле вельмі нячаста. За тры сэзона, праведзеных Патрыкам у «Вэрдэры», клюб тройчы трапляў у першую тройку Бундэсьлігі; таксама Авамаеля выйграў у складзе «Вэрдэру» Кубак лігі 2006 году.

Авамаеля ў «Барусіі»

У 2008 годзе перайшоў у «Барусію» Дортмунд за 2,5 мільёну эўра[1], зь якой два гады запар станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з кожным сэзонам канкурэнцыя ў Барусіі павялічвалася й Авамаеля гуляў усё менш, акрамя таго гульца пачалі прасьледаваць пастаянныя траўмы[2][3]. У сэзоне 2012-2013 Авамаеля й зусім амаль не выходзіў на поле, у многім з-за праблемаў са здароўем[4], таму па заканчэньні сэзону 2012-2013 абвясьціў, што пакідае «Барусію»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Авамаеля на Кубку канфэдэрацыяў 2005 году

Авамаелю ўпершыню заўважыў і запрасіў у нацыянальную зборную Нямеччыны новы трэнэр Бундэстым Юрген Клінсман, які зьбіраўся будаваць да хатняга чэмпіяната сьвету цалкам новую зборную Нямеччыны: маладую, якая грае ў яскравы, атакавалы футбол, які падабаўся б заўзятарам. Але не абышлося бяз скандалу. Справа ў тым, што ў зборную Нямеччыны быў выкліканы правы паўабаронца й нападнік Джэральд Азамоа, які хоць і зрабіў першыя крокі ў футболе менавіта ў Нямеччыны, нарадзіўся ў Гане. Гэта выклікала ў краіне неадназначную рэакцыю: нацыяналістычныя арганізацыі вырашылі сустрэць гульца сьвістам і закідаць бананамі. Аднак, гэтым няхітрым плянам так і не наканавана было ажыцьцявіцца – нямецкая паліцыя яшчэ раз даказала статус адной зь самых інфармаваных у сьвеце, і спыніла акцыю на кораню. І калі акрамя Джэральда Азамоа, да якога ўжо больш-менш прывыклі, бундэстрэнэр Клінсман вырашыў прыцягнуць пад колеры нацыянальнай зборнай Патрыка Авамаелю, які, хоць і нарадзіўся ў Гамбургу, хоць і вырас у Нямеччыне, зьяўляўся сынам чарнаскурага нігерыйца. Рэакцыя грамадзкасьці была прадказальнай: сапортэры былі незадаволены другім афранемцам у камандзе, нягледзячы нават на тое, што маці Авамаеля — немка. Але ў гэты раз справа не абмежавалася толькі незадаволенасьцю заўзятараў, у разборкі ўступіла й больш вядомая постаць – Уда Фойгт, скандальны лідэр Нацыянал-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Гэту партыю Ведамства па ахове канстытуцыі Нямеччыны вызначае як праваэкстрэмізкую. Фойгт пачаў распаўсюджваць улёткі з малюнкамі, на якіх была намалявана беласьнежная суколка нямецкай зборнай з дваццаць пятым нумарам, якую насіў Авамаеля, і надпісам – «Белы. Не проста колер футболкі. За сапраўдную нацыянальную зборную!». Скандал выйшаў грандыёзным. Авамаеля думаў вельмі доўга (калі быць цалкам дакладным – каля двух гадоў), перш чым пракамэнтаваў дзеяньні Фогта. «Я шакаваны тым, як выкарыстоўвалася маё імя, - сказаў футбаліст. – На мяне яшчэ ні разу не нападалі настолькі прамалінейна. Гэта супраць маіх перакананьняў, і я падаю ў суд». Увесну 2008 году нямецкая пракуратура ўзбудзіла справу супраць Фойгта зь вельмі сур’ёзнай фармулёўкай: распальваньне міжнацыянальнай розьні[6].

За зборную Нямеччыны Авамаеля правёў у 2004—2006 гадах 11 матчаў і заняў у яе складзе 3-е месца на Кубку канфэдэрацый 2005.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армінія Білефэльд:

Вэрдэр Брэмэн:

Барусія Дортмунд:

Зборная Нямеччыны:

Асабістыя:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патрык Авамаелясховішча мультымэдыйных матэрыялаў