Першая расейска-чачэнская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Першая расейска-чачэнская вайна
Evstafiev-chechnya-iternal-praying.jpg
Чачэнскія ваяры моляцца ля прэзыдэнцкага палацу перад расейскім нападам (Грозны, 1994 г.)
Дата: 11 сьнежня 199431 жніўня 1996
Месца: Ічкерыя ды Дагестан, Інгушэтыя і Стаўрапольскі край Расеі
Прычына: Правал расейскіх спробаў дзяржаўнага перавароту ў Ічкерыі
Вынік: Захаваньне незалежнасьці Ічкерыі
Супернікі
Расея Ічкерыя
Камандуючыя
Генадзь Трошаў Аслан Масхадаў
Колькасьць
95 тыс. жаўнераў (люты 1995) 30 тыс. ваяроў
Страты
5042 забітых, 16 098 параненых 2870 забітых
Агульныя страты
87 691 забіты цывільны

Першая расейска-чачэнская вайна — вайна паміж Расеяй і Ічкерыяй, якая пачалая 11 сьнежня 1994 году й закончылася 31 жніўня 1996 году. Баявыя дзеяньні ў асноўным адбываліся ў Чачэніі. Вайна пачалася зімой 1994—1995 гадоў з баёў за места Грозны. Затым перамясьціліся ў горную частку Чачэніі. Шаміль Басаеў у 1995 годзе ўчыніў наезд у мястэчка Будзёнаўск, дзе захапіў бальніцу й радзільны дом, што прымусіла расейцаў абвясьціць аб перамір’і і пачаць перамовы з чачэнцамі. У 1996 годзе чачэнцы захапілі Грозны й пасьля перамоваў з расейцамі дамагліся вываду расейскіх войскаў з Чачэніі.

12 траўня 1997 г. у Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі: 1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»; 2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[1].

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аслан Масхадаў, Барыс Ельцын. Дамова аб міры і прынцыпах узаемінаў між Расейскай Фэдэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя(анг.) // Інстытут дасьледаваньня міжнародных канфліктаў Унівэрсытэта Ольстэра(en), 2010 г. Праверана 24 ліпеня 2014 г.