Ружанскія могілкі (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ружа́нскія мо́гілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых ў месьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1596 годзе ў Берасьці была заключаная рэлігійная вунія паміж праваслаўнай царквой Вялікага Княства й каталіцкім касьцёлам. Утварылася новая плынь хрысьціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя сьвятары Слоніму, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахаваньня ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднаньня ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.

Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскае Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзелу зьвязу палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесьці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэньне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёляг, філёляг, гісторыкі). Таксама былі й тутэйшыя добраахвотнікі колькасьцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.

У жніўні 1942 году на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж году была ўшанаваная іхная памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.

Пахаваныя на могілках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]