Рымускі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рымускі
франц. Rimouski
Рымускі
Blason ville ca Rimouski (Québec).svg
Герб Рымускі
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Ба-Сэн-Ляран
Плошча: 529 50 км²
Насельніцтва
колькасьць: 46 860 чал. (2011)[1]
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Паштовыя індэксы: G5L—G5N
Геаграфічныя каардынаты: 48°28′14″ пн. ш. 68°31′17″ з. д. / 48.47056° пн. ш. 68.52139° з. д. / 48.47056; -68.52139Каардынаты: 48°28′14″ пн. ш. 68°31′17″ з. д. / 48.47056° пн. ш. 68.52139° з. д. / 48.47056; -68.52139
Рымускі на мапе Канады
Рымускі
Рымускі
Рымускі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville.rimouski.qc.ca/

Рымускі (па-француску: Rimouski) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, адміністрацыйным рэгіёне Ба-Сэн-Ляран у вусьце ракі Рымускі. Горад зьяўляецца цэнтрам рымска-каталіцкага арцыбіскупства. Сабор Сэн-Жэмэн зьяўляецца самым высокім будынкам у цэнтры горада.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны сэрам Рэнэ Лепажам дэ Стэ-Клерам у 1696 годзе. Родам з Бургундыі, ён абмяняўся сваёй уласнасьцю й пераехаў у Канаду. Былы ўладальнік сэньёрыі валодаў Рымускі з 1688 году, але ніколі не жыў там. Рэнэ Лепаж перавёз сваю сям'ю ў Рымускі, якая валодала надзелам да 1790 году, калі сэньёрыя быда прададзена квэбэкаўскаму бізнэсоўцу Жазэфу Драпо.

«Мэзон Лямантань» быў пабудаваны ў 1750 годзе Мары-Аньесай Лепаж, унучцы лорда Рэнэ Лепажа. Гэта адзін з самых старых фахвэркавых дамоў у Квэбэку й знаходзіцца ў межах таго, што цяпер называецца акругай Усходні Румускі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рымускі разьмешчана вялікая група франка- й дзьвюхмоўных інстытутаў прысьвечаных акеаналёгіі й марскім тэхналёгіям. Гэтыя арганізацыі ўключаюць сябе ў Інстытут акіяналёліі Квэбэка, Інстытут навук мора, Цэнтар па дасьледаваньнях марскіх біятэхналёгіяў, Міждысцыплінарны цэнтар разьвіцьця картаграфіі акіянаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "Rimouski Quebec (Ville)". 2011 census. Statistics Canada

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рымускісховішча мультымэдыйных матэрыялаў