Квэбэк (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Квэбэк
Горад Квэбэк
Горад Квэбэк
Blason ville ca Quebec (Quebec).svg Flag of Quebec City.svg
Герб Квэбэку (горад) Сьцяг Квэбэку (горад)
Першыя згадкі: 3 ліпеня 1608
Правінцыя: Квэбэк
Мэр: Андрэ П. Буше
Плошча: 450 км²
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

492 937
1095 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
Тэлефонны код: +1-418
Геаграфічныя каардынаты: 46°49′ пн. ш. 71°13′ з. д. / 46.817° пн. ш. 71.217° з. д. / 46.817; -71.217Каардынаты: 46°49′ пн. ш. 71°13′ з. д. / 46.817° пн. ш. 71.217° з. д. / 46.817; -71.217
Квэбэк на мапе Канады
Квэбэк
Квэбэк
Квэбэк
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.ville.quebec.qc.ca

Квэбэк (франц. Québec [kebɛk], або [kəbɛk]) — сталіца канадзкай франкамоўнай правінцыі Квэбэк і галоўная гарадзкая аглямэрацыя на ўсходзе правінцыі. У горадзе разьмешчаны Квэбэцкі парлямэнт і асноўны ўрадавы апарат правінцыі, хоць горад значна меншы за Манрэаль.

З 2001 г. Квэбэк зьяўляецца адным з самых эканамічна квітнеючых гарадоў Канады пасьля Калгары, Эдмантану і Саскатуна[1]. У горадзе зарэгістраваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў краіне[2]. Галоўнымі сэктарамі росту эканомікі горада зьяўляюцца біятэхналёгіі, прамысловасьць, турызм, ахова здароўя, харчаваньне, страхаваньне, прыкладныя тэхналёгіі[3]. Квэбэк таксама важны партовы цэнтар, яго порт зьяўляецца трэцім у краіне па танажы. Акрамя таго, горад прымае каля 70 тыс. турыстаў і 30 тыс. чальцоў экіпажаў штогод[4].

У 2009 г. насельніцтва горада склала 508 349 чалавек, якія жывуць у 6 муніцыпалітэтах: Сітэй-Лімуалю, Рывьерс, Сен-Фуа-Сілеры-Ка-Руж, Шарлебур, Бапор і Ад-Сен-Шарль, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 35 гарадзкіх раёна і на 27 выбарчыя акругі. У 2008 г. Квэбэк з вялікім шыкам адсьвяткаваў 400-ю гадавіну з дня свайго заснаваньня, падкрэсьліўшы тым самым сваю ролю калыскі французскай цывілізацыі ў Паўночнай Амерыцы.

Квэбэк вядомы сваім гістарычным кварталам, вялікай колькасьцю музэяў і культурных устаноў. Мянушка Квэбэка — «горад тэатраў».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя назвы «Квэбэк»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звужэньне ракі паміж Квэбэкам і Леві, на процілеглым беразе, далі назву гораду, Kebec на мове алганкіны значыла «месца, дзе рака звужаецца». Паводле іншай тэорыі ​​Самюэль дэ Шамплен запазычыў назоў у індзейцаў, якія словам Kebec называлі сваю зямлю. Іншая гіпотэза заключаецца ў тым, што горад проста носіць імя карэнных жыхароў, якія пражываюць паблізу гэтага рэгіёну kebik, сёньня вядомых як «мантанье»[5].

Дзьве іншыя назвы разглядаліся на працягу многіх гадоў, каб даць імя гораду. Самуэль Шамплен хацеў даць новаму гораду імя «Людовіка» ў гонар караля Людовіка XIII. Акрамя таго, пры стварэньні канадзкай канфэдэрацыі ў 1867 г. гораду хацелі даць індзейскую назву «Стадакона», каб пазьбегнуць блытаніны з назвай новай правінцыі[6].

Геалягічная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца, на якім цяпер стаіць горад Квэбэк, 14 тысяч гадоў назад у літаральным сэнсе слова знаходзілася пад ледзяной шапкай. Праз 2 тысячы гадоў яно апынулася пад вадой у выніку раставаньня леднікоў, якія ўтварылі мора Шамплена, якое з часам стала ракой. Тады былі бачныя толькі пагоркі Квэбэку. Яшчэ праз 6 тысяч год, дзе цяпер знаходзіцца Квэбэк, здалося з-пад вады[7].

Горад у складзе францускай калёніі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квэбэк у 1608 г.

Квэбэк быў заснаваны Самюэлем дэ Шампленам, францускім дасьледчыкам і дыпляматам, 3 ліпеня 1608 году на месцы даўно закінутага іракескага селішча пад назвай Стадакона. Гэта месца ён заўважыў у 1603 г., бо яно было спрыяльным для стварэньня пастаяннай калёніі. Квэбэк стаў першым значным паселішчам францускай калёніі ў Амэрыцы. Шамплен, таксама званы «бацькам Новай Францыі», служыў у якасьці кіраўніка горада ўсё жыцьцё.

У 1665 г. насельніцтва гораду складала 550 чалавек, якое жыло ў 70 дамах. Чвэрць жыхароў былі каталіцкімі парафіяльнымі сьвятарамі, айцамі ордэна езуітаў і сёстрамі урсулінкамі, якія кіравалі мясцовым шпіталем Гатэль-Дье.

Падчас Сямігадовай вайны паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй ангельцы трымалі Квэбэк ў аблозе з 26 чэрвеня да яго здачы 18 верасьня 1759. Ён быў акупаваны аж да 1763 г.

У гэты час адбыліся тры значныя бітвы ля Квэбэка:

  • 31 ліпеня 1759 г. — бітва пры Бапорце, якая скончылася перамогай французаў;
  • 13 верасьня 1759 г. — бітва на раўнінах Абрахама, у якой брытанскія войскі пад камандаваньнем генэрала Джэймса Вулфа перамаглі францускага генерала Луі-Жозэф дэ Монкальма і неўзабаве пасьля гэтага ўзялі горад;
  • 28 красавіка 1760 г. — бітва пры Сэнт-Фуа, у якой перамаглі французы.

Па выніках Сямігадовай вайны Францыя саступіла калёнію Новая Францыя з яе сталіцай Квэбэк, Вялікабрытаніі ў 1763 годзе.

У канцы францускага панаваньня колькасьць жыхароў горада Квэбэк складала 8000 чалавек. У той час горад уражваў сваёй манумэнтальнай архітэктурай, умацаваньнямі, бруднымі вуліцамі, дамамі багатых з каменя і халупамі ў прыгарадзе Сен-Жан і Сен-Рош. Нягледзячы на ​​статус сталіцы, Квэбэк заставаўся невялікім каляніяльным горадам, цесна зьвязаны з сельскай мясцовасьцю. Побач жыхары гандлявалі лішкамі з фэрм і дровамі, таксама імпартнымі таварамі з Францыі на двух рынках горада.

Ангельскае панаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шато-Сэн-Луі ў Квэбэку (1620-1834)

Падчас амэрыканскай рэвалюцыі, рэвалюцыйныя войскі з паўднёвых калёній напалі на брытанскі гарнізон у спробе «вызваліць» Квэбэк. Параза рэвалюцыянэраў з поўдня паклала канец надзеям, што народ Квэбэку далучацца да амэрыканскай рэвалюцыі і што Канада далучыцца да Кантынэнтальнага кангрэсу і стане адным з штатаў Злучаных Штатаў Амэрыкі разам з іншымі брытанскімі калёніямі Паўночнай Амэрыкі. Па сутнасьці, зыход бітвы стаў пачаткам расколу Брытанскай Паўночнай Амэрыкі на два розных палітычных ўтварэньня. Сам горад не быў атакаваны падчас вайны 1812 года, калі Злучаныя Штаты яшчэ раз паспрабавалі захапіць канадзкія зямлі. З-за боязі паўтарэньня амэрыканскага нападу на Квэбэк ў 1820 годзе пачалося будаўніцтва Квэбэцкай крэпасьці. Амэрыканцы больш і не нападалі на Канаду пасьля вайны 1812 года, але да 1871 г. ў крэпасьці заставаўся вялікі брытанскі гарнізон. Крэпасьць да гэтага часу выкарыстоўваецца вайскоўцамі, а таксама прыцягвае турыстаў.

У 1840 г., пасьля ўтварэньня правінцыі Канада, роля сталіцы была падзелена паміж Кінгстаном, Манрэалем, Таронта, Атавай і Квэбэкам. У 1867 Атава (якая была абраная ў якасьці пастаяннай сталіцай правінцыі Канада) была выбрана ў якасьці сталіцы Дамініёна Канада.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфічнае разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад зьяўляецца часткай адмысловай сталічнай акругі (La Capitale Nationale) каля вусьця ракі Сьв. Ляўрэнція. Гэта адзіны горад на поўначы ад Мэксыкі, чыя вялікія фартыфікацыйныя збудаваньні, створаныя для абароны Новай Францыі ад нападаў ангельцаў, дайшлі да нашых дзён. Стары горад Квэбэк ў 1985 годзе быў абвешчаны міжнародным спадчынай ЮНЭСКА. Адной з галоўных славутасьцяў горада зьяўляецца Замак Фронтэнак (Шато-Фронтэнак) - гасьцініца, пабудаваная ў канцы XIX ст. ў стылі позьняга Сярэднявечча.

Сам Квэбэк разьмешчаны на левым беразе ракі Св. Ляўрэнція|. З разьмешчаным на правым беразе горадам Лэві яго злучае Квэбэцкі мост.

Рака Сьв. Ляўрэнція. З левага боку Квэбэк, з правага Лэві

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Муніцыпалітэты Квэбэку

У 2011 насельніцтва Квэбэку склала 516 622 чалавекі.

У 2001 француская мова зьяўлялася роднай для 94,8 % жыхароў Квэбэка, ангельская мова - для 1.46%, іншыя мовы - 3.69%. Паводле рэлігіі, 90,2% жыхароў Квэбэку — хрысьціяне, 1,5% — мусульмане, 1,2% — іудзеі. 7,1% не маюць рэлігіі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квэбэцкі мост і мост П'ера Лапорт злучаюць горад з паўднёвым берагам ракі Сьв. Ляўрэнція. Паміж Квэбэкам і Арлеанскай выспай рэгулярна ходзіць паром. Горад зьяўляецца буйным цэнтрам правінцыйнай сеткі аўтамабільных дарог, якія разыходзяцца па абодва бакі ракі з шырокай сыстэмай аўтастрад. Некалькі важных аўтастрад дарожнай сеткі праходзяць міма Квэбэку. 40-я аўтастрада злучае з Манрэалем, 175-я аўтастрада - з горадам Шыкуць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Квэбэк (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў