Новая Францыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэрыторыі Новай Францыі да 1750 году (блакітны колер)

Новая Францыя (па-француску: Nouvelle-France) — агульная назва францускіх уладаньняў у Паўночнай Амэрыцы з 1534 па 1763 гады. У розны час у склад Новай Францыі ўваходзілі:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1534 годзе францускі мараплавец Жак Карт’е абвесьціў Канаду ўласнасьцю караля Францыі. Але спробы заснаваць пасяленьні скончыліся няўдачай. Сапраўдная калянізацыя была распачата толькі ў 1604 годзе з падачы Самюэля дэ Шамплена. У 1605 годзе ў Акадзі быў заснаваны горад Порт Раяль (сёньня горад Анапаліс у Новай Шатляндыі). У 1608 годзе Шамплен заснаваў горад Квэбэк, які й стаў сталіцай Францускай Канады, у 1620 г. будуе замак у новай сталіцы Шато-Сэн-Люі які стаў рэзыдэнцыяй ўрада Новай Францыі ў 1646 годзе. 17 траўня 1642 году Поль Шамэдзі дэ Мэзанёў заснаваў Манрэаль.

Найбольшае пашырэньне межаў Новай Францыі зьвязана зь дзейнасьцю графа дэ Франтэнака (губэрнатар у 16721682 гадох). Пры ягонай фінансавай падтрымцы Рэнэ Рабэр Ля Саль у 16811682 гадох праплыў па ўсёй даўжыні Місысыпі й абвесьціў усю ейную даліну ўладаньнямі францускага караля. У 1718 годзе быў заснаваны Новы Арлеан (па-француску: Nouvelle-Orléans), які стаў сталіцай новай калёніі — Люізыяны (назва, дадзеная ля Салем у гонар францускага караля Людовіка XIV).

Падчас Сямігадовай вайны (17561763 гадоў) Новую Францыю захапілі ангельцы. Паводле Парыскай дамовы 1763 году Францыя адмовілася ад сваіх амэрыканскіх уладаньняў на карысьць Ангельшчыны й часткова Гішпаніі.

Канадзкі Квэбэк і да гэтага часу застаецца тэрыторыяй, дзе пераважае француская мова й культура. Манрэаль — адзін з найбуйнейшых франкамоўных гарадоў у сьвеце. Францускія культурныя й прававыя традыцыі захоўваюцца ў Луізыяне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Новая Францыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў