Нунавут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нунавут
Nunavut

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Канада
Статус Тэрыторыя
Адміністрацыйны цэнтар Ікалуіт
Найбольшы горад Ікалуіт
Дата ўтварэньня 1 красавіка 1999
Прэм’ер-міністар Эва Арыак
Камісар Нэлі Кусугак
Афіцыйныя мовы інуктытут, інуінактун, англійская, француская
Насельніцтва (2010) 33 220 чел
Шчыльнасьць 0,02 чал./км²
Плошча 2 093 190 км²
Месцазнаходжаньне Нунавуту
Мапа Нунавуту
Нунавут, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC−6
Летні час UTC−5
Скарачэньне NU
Код ISO 3166-2 CA-NU
Паштовыя індэксы NU
[gov.nu.ca Афіцыйны сайт]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Нунаву́т — самая буйная і новая тэрыторыя ў складзе Канады. Нунавут быў утвораны 1 красавіка 1999 году ў выніку аддзяленьня ад Паўночна-Заходніх тэрыторый, хоць існуючыя мяжы былі ўсталяваныя яшчэ ў 1993 г. Асноўнымі дакумэнтамі зьяўляюцца «Акт аб Нунавуце» і «Пагадненьне аб падзеле зямлі ў Нунавуце».

Нунавут — самая буйная і найменш населеная з правінцый і тэрыторыяў Канады. Пры колькасьці насельніцтва тэрыторыі — 29,474 чалавек, яе плошча супастаўная з усёй Заходняй Эўропай. Сталіца Нунавута — Ікалуіт (былы Фробішэр-Бі) на Бафінавай Зямлі.

Асноўная мова тэрыторыі — эскімоская мова інуктытут, уключаючы яго заходні дыялект інуінактун. Іншыя афіцыйныя мовы — ангельская і француская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовыя жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Нунавута была заселена людзьмі яшчэ 5000 гадоў таму. Прадстаўнікі культуры Дарсэт прыйшлі па Берынгавым пярэсмыку на Аляску з Сыбіры, затым засялілі велізарныя тэрыторыі на захадзе аж да Грэнляндыі і Лябрадора .Яны былі адзінымі прадстаўнікамі чалавецтва ў рэгіёне на працягу чатырох тысячаў гадоў.

Каля тысячы гадоў таму ў арктычнай Канадзе пасяліліся людзі культуры Туле, якія зьяўляюцца папярэднікамі сучасных інуітаў (ці эскімосаў). Культуры Дарсэт і Туле існавалі разам з IX по XIII ст. паздней Туле выціснулі прадстаўнікоў культуры Дарсэт. Людзі культуры Туле лічылі кітоў асноўнай крыніцай пражытку і рэсурсаў. Разам з сабой яны прынесьлі каяк, гарпуны, уміакі і добра прыстасаваных для суровага клімату сабак.

Інуіты гандлявалі з вікінгамі, якія заплывалі сюды ў пошуках рыбы пачынаючы з другой паловы X стагодзя, атрымліваючы ад іх мэталічныя прадметы. Большасьць гісторыкаў лічыць, што назва Маркланд («Лясная краіна»), якое можна сустрэць у нарвэскай саге «Сага аб Эрыку Рыжым», і ёсьць выспа Бафінава Зямля. У пачатку XVI ст., у пэрыяд чарговага пахаладаньня, інуіты пакінулі арктычныя шыраты і кітовы промысел. Яны перайшлі на паляваньне на карыбу і марскіх каткоў — менавіта такімі іх убачылі эўрапейскія першапраходцы.

Першапраходцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя дасьледаваньня Нунавута цесна зьвязана з пошукам Паўночна-Заходняга праходу. У 1576 г. Марцін Фробішэр палічыў, што знайшоў залатую руду ў бухце Фробішэр, якую ў той час палічылі пачаткам праходу, на высьпе Зямлі Бафіна. Потым стала зразумела, што руда нічога не каштавала. Менавіта Марцін Фробішэр запісаў у сваім дзёньніку аб першым кантакце з эскімосамі. Кантакт быў варожым, Фробішэр узяў у палон чатырох эскімосаў, якіх прывёз у Ангельшчыну, дзе яны неўзабаве загінулі.

Іншыя дасьледчыкі, якія шукалі няўлоўны Паўночна-Заходні праход, зьявіліся тут у XVII ст. У 1610—1615 г. імі былі Генры Хадсан, Уільям Бафін і Роберт Байлот. У 1670 г. Вялікабрытанія заявіла свае правы на Зямлю Руперта, якая ўключала ў сябе ўвесь басэйн Гудзонова заліва, у тым ліку мацерыковую частку Нунавута. Пазьней і Паўночна-Заходняя тэрыторыя, названая так па свайму адносінах да Зямлі Руперта, была аб’яўлена брытанскай. Землямі кіравала Кампанія Гудзонова Заліва.

Пасьля гэтага кантакты інуітаў з эўрапейцамі значна павялічыліся. Разьвіваўся кітабойны промысел, для чаго ў рэгіён завезьлі зброю, розныя мэталічныя прадметы. Акрамя таго, эўрапейцы прынесьлі з сабой музычныя інструмэнты, алькагольныя напоі, тытунь і хваробы. З часам кітовы промысел быў выцесьнены продажам меха. Эўрапейцы нішчылі цэлыя статкі жывёл, ад якіх залежала штодзённае жыцьцё інуітаў. Інуіты таксама палявалі на карыбу, цюленяў ды іншых жывёл і абменьвалі меха і скуры на эўрапейскія тавары.

У складзе Паўночна-Заходніх тэрыторый[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1870 годзе кампанія Гудзонова заліва перадала свае землі толькі-што створанаму дамініёну Канада. Валоданьня кампаніі ўключалі зямлю Руперта і Паўночна-заходнюю тэрыторыю. Аднак паўночныя выспы Нунавута не належалі напрамую кампаніі, больш таго, часта іх дасьледчыкамі і першаадкрывальнікамі былі скандынавы ці амэрыканцы. У ліпені 1880 году брытанскі ўрад перадаў Канадзе сваі арктычныя валоданьня з наступнай фармулёўкай: «усе выспы, якія ляжаць каля такіх тэрыторый» (па-ангельску. all Islands adjacent to any such Territories), уключаючы яшчэ не адкрытыя выспы, таксама выспы, адкрытыя замежнікамі.

З 1880 па 1910 г. розныя палярныя дасьледчыкі відавочна або неяўна спрабавалі распаўсюдзіць на адкрытыя выспы сувэрэнітэт сваіх дзяржаваў, у асноўным ЗША і Нарвэгія. Урад Канады стварыў арктычныя патрулі, якія працавалі з 1897 году. У 1909 годзе Жозэф-Эльзеар Бэрнье усталяваў плякат на выспе Мелвіл, які сьцьвярджаў, што ўвесь арктычнае архіпэляг ад мацерыка да Паўночнага полюса зьяўляецца тэрыторыяй Канады. У 1930 годзе Нарвэгія адмовілася ад сваіх прэтэнзій на выспы ў канадзкім арктычным архіпэлагу, адкрытыя Ота Сьвярдрупам. У 1930-х гадах афіцыйна замацаваўся падзел Арктыкі на сэктары. Канада падпісала адпаведнае дапаўненьне да акту аб Паўночна-заходніх тэрыторыях ў 1925 годзе.

Арктычнае перасяленьне

Распачатая пасьля Другой сусьветнай вайны халодная вайна адыграла вялікую ролю ў засяленьні і вывучэньні тэрыторыі. 12 лютага 1946 урад ЗША зацьвердзіў плян будаўніцтва арктычных мэтэастанцыяй, які 28 студзень 1947 г. быў фармальна падтрыманы ўрадам Канады. Чатыры зь пяці станцый, пабудаваных у 1947—1950 гадах на выспах Прынс-Патрык , Корнуаліс і Элсьмір, разьмешчаны ў Нунавуце: Алярт, Эрыка, Ісачсян і Рэзольют . Акрамя збору мэтэаралягічных дадзеных і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя станцыі былі пацьвярджэньнем арктычнага сувэрэнітэту Канады.

Актыўная дзейнасьць прывяла да чарговых зьменаў у традыцыйным ладзе жыцьця інуітаў. У 1930-х гадах актыўны продаж меха, якой займаліся карэнныя жыхары, спынілася, таксама населеныя пункты, мэтэастанцыі і ваенныя гарадкі прыцягвалі інуітаў заработнай платай і аказаньнем паслуг. У той жа час урад пачаў падтрымліваць перасяленьне ў населеныя пункты. [15] Гэта таксама спрыяла на рэлігійныя зьмены. Каталіцкія і пратэстанцкія місіянэры зьвярнулі большасьць інуітаў ў хрысьціянскую веру .

Акрамя таго, занепакоены стратэгічным становішчам «невядомай» тэрыторыі, фэдэральны ўрад гвалтоўна перасяліў інуітаў з раёну Нунавік ў паўночным Квебеку ў Рэзольют і Грайс-Фіёрд, якія знаходзяцца за палярным кругам. У незнаёмых і варожых умовах яны галадалі, але іх прымусілі застацца. Праз сорак гадоў Каралеўская камісія па справах індзейцаў выпусьціла даклад пад назвай The High Arctic Relocation: A Report on the 1953-55 Relocation, у якім назвала перасяленьне «адным з самых абуральных выпадкаў парушэньня правоў чалавека за ўсю гісторыю Канады» (па-ангельску. one of the worst human rights violations in the history of Canada). У 1996 годзе ўрад выплаціла 10000000 канадзкіх долараў кампэнсацыі пацярпелым і іх нашчадкам, аднак афіцыйныя выбачэньні былі прынесеныя міністрам па справах індзейцаў і поўначы Канады Джонам Данканом толькі ў жніўні 2010 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нунавутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў