Драмандвіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драмандвіль
Drummondville
Драмандвіль
Герб Драмандвілю
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Цэнтральны Квэбэк
Плошча: 260,10 км²
Насельніцтва: 71 852[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс: J2A—J2C, J2E
Геаграфічныя каардынаты: 45°53′ пн. ш. 72°29′ з. д. / 45.883° пн. ш. 72.483° з. д. / 45.883; -72.483Каардынаты: 45°53′ пн. ш. 72°29′ з. д. / 45.883° пн. ш. 72.483° з. д. / 45.883; -72.483
Драмандвіль на мапе Канады
Драмандвіль
Драмандвіль
Драмандвіль
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ville.drummondville.qc.ca/

Драмандвіль (па-француску: Drummondville) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Цэнтральны Квэбэк. Драмандвіль месьціцца на ўсход ад Манрэалю на рацэ Сэн-Франсуа.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драмандвіль быў заснаваны ў чэрвені 1815 году падпалкоўнікам Фрэдэрыкам Джорджам Эрыятам. Мэтай заснаваньня горада было забясьпячэньне хатамі брытанскіх жаўнераў у вайне 1812 году, і дзеля абароны ракі Сэн-Франсуа супраць амэрыканскіх нападаў. Горад быў названы ў гонар сэра Гордана Драманда, віцэ-губэрнатара Верхняй Канады ў 18131816 гадох. Будаўніцтва ГЭС Гэмінгс Фолс у 1920 годзе прынесла новую хвалю росту прамысловай вытворчасьці ў вобласьці гораду.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе знаходзіцца некалькі мастацкіх галерэяў, два саборы[2], праводзяцца розныя фэстывалі[3]. Маецца каля 10 тэатраў[4]. Блізу горада месьціцца вёска Анта, дзе рэканструяваны Квэбэскі побыт з XIX па пачатак XX стагодзьдзя[5]. Маецца міні-музэй у маёнтку Трэнт[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драмандвільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў