Скандынаўскія горы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Скандынаўскія горы | |
Гара Глітэртынд |
|
| Вышыня | 2469 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіны | Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя |
| Найвышэйшы пункт | Гальхёпінген |
| Даўжыня | 1700 км |
| Геаграфічныя каардынаты | 61°38′11″ пн. ш. 08°18′45″ у. д. / 61.63639° пн. ш. 8.3125° у. д.Каардынаты: 61°38′11″ пн. ш. 08°18′45″ у. д. / 61.63639° пн. ш. 8.3125° у. д. |
|
Скандынаўскія горы на мапе Нарвэгіі
Скандынаўскія горы
|
|
Скандынаўскія горы — горная сыстэма на Скандынаўскім паўвостраве. Працягласьць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да Паўночнага мора, утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвэскія ф’ёрды. Усходнія схілы плаўна зьніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швэцыі.
Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт — гара Гальгёпіген (па-нарвэску: Galdhøpiggen), 2469 м, разьмешчаная ў паўднёвай частцы Нарвэгіі. Самы высокі пункт на тэрыторыі Швэцыі — гара Кебнэкайсэ (па-швэдзку: Kebnekaise), 2111 м. Рэльеф згладжаны дзейнасьцю старажытных ледавікоў. Сучасныя ледавікі Скандынаўскіх гор зьяўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай Эўропе.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Скандынаўскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |