Станьчык (карціна Яна Матэйкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станьчык
Польская моваStańczyk w czasie balu na dworze królowej Bony wobec straconego Smoleńska
Мастак Ян Матэйка
Год 1862
Тып алей, палатно
Памеры 88 × 122
Месцазнаходжаньне Нацыянальны музэйВаршава

«Станьчык», альбо больш дакладна «Станьчык падчас балю на двары каралевы Боны па страце Смаленску» (па-польску: Stańczyk w czasie balu na dworze królowej Bony wobec straconego Smoleńska) — карціна Яна Матэйкі, намаляваная ў 1862 годзе. З 1924 карціна знаходзіцца ў зборы Нацыянальнага музэя ў Варшаве[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фігура вельмі добра асьветлена. Знаходзіцца ў аддаленьні ад гоману й мітусьні баляваньня, якое разгортваецца ў каралеўскіх пакоях. Твар блазна — гэта аўтапартрэт аўтара (Яна Матэйкі). На ім намалявана турбота, нібыта Станьчык прадбачыў лёс сваёй радзімы. Ягоныя сплеценыя рукі выражаюць неадабрэньне дзейнасьці ўладароў. За вакном бачны вежы й камэта, якая сымбальізуе зьнішчэньне Польшчы.

Кантрастам, а таксама фонам палымяна-чырвонай вопраткі блазна зьяўляюцца дэкараваныя тканінай сьцены палаца. У дадзеным выпадку яны маюць цёмназялёнае адценьне.

На другім пляне бачны прыдворныя, якія прыйшлі на баль. Уважлівы глядач можа разглядзець шчасьлівыя твары гасьцей. Карціна намалявана ў вузкай зацемненай каляровай гаме, зь якой выдзяляецца гарачая чырвань, у асноўным гэта розныя адцені карычневага, цёмназялёнага й галоўным чынам чорнага. Кампазыцыя карціны статычная, фігура блазна здаецца нерухомай, нібыта яна знаходзіцца ў смутку й меланхоліі, вечнай задуменнасьці. Эфэкт працягласьці часа аўтар атрымаў тым, што ўставіў у карціну частку сьвяточнай весялосьці.

На карціне, на стале ляжыць ліст з датай 1514, у якім паведамляецца аб страце Смаленска ВКЛ. Смаленск быў важнейшай крэпасьцю, якая ахоўвала ўсходнія межы дзяржавы Ягелонаў. 31 ліпеня 1514 горад быў захоплены войскам Вялікага Княства Маскоўскага. У гісторыі гэтая падзея азначала пачатак маскоўскага (а потым расейскага) наступленьня на польска-літоўскія землі. Першую сапраўды значную страту ад раней недаацэненага ворага. Гэты працэс прывёў, у выніку, да заняпаду й зьнікненьня Рэчы Паспалітай.

На першым пляне твора знаходзіцца блазан Станьчык. Бачна, што ён над нечым задумаўся. На падставе назвы ’’Станьчык падчас балю ў палацы каралевы Боны, калі прыйшла вестка аб страце Смаленска’’, можна здагадацца, што Станьчык разважае аб будучыні Польшчы.

Твар блазна — гэта твар самога Матэйкі. Станьчыка Матэйка намаляваў яшчэ некалькі разоў за час сваёй творчасьці, між іншым на творах Пруская дань і Усталяваньне звону Жыгімонта і на ўсіх гэтых карцінах, пасьлядоўна, твар Станьчыка зьяўляецца аўтапартрэтам мастака.

Твор быў набыты для Нацыянальнага музэя ў Варшаве за кошт сродкаў паходзячых зь бюджэту сталічнага горада Варшавы[2]. У 1944 годзе карціна была вывезена ў СССР і вернута Польшчы ў 1956.

Гістарычны фон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я. Матэйка памыліўся ў назьве, паколькі адлюстраваны мастаком выпадак датычыцца падзеньня Смаленска 30 ліпеня 1514 г., калі з-за адсутнасьці дапамогі і падгаворваньняў Міхала Глінскага смаленскі ваявода Юры Салагуб капітуляваў перад войскамі Вялікага Княства Маскоўскага пад началам вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ (падчас вайны літоўска-маскоўскай, 1512—1522.) У той час Каралевай Польскай і Вялікай Княгіняй літоўскай была Барбара Заполья, першая жонка Жыгімонта Старога, якая памерла 2 кастрычніка 1515. Каралева Бона выйшла замуж за караля Жыгімонта й была каранавана Каралевай Польшчы 18 красавіка 1518. вайна 1522 г. скончылася вяртаньнем шматлікіх земляў у склад ВКЛ, але Смаленск застаўся у Масквы. За наступныя паў стагодзьдзі расейцы павыселялі мясцовае насельніцтва й замянілі яго на сваіх вернападаных, перарабіўшы горад у моцную цьверджу. Вяртаньне Смаленска адбылося пад час Смуты, але пасьля Патопу ен быў старчаны для ВКЛ назаўсёды.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dorota Folga-Janushewska (red. nauk.) Muzeum Narodowe w Warszawіe.. — Warszawa: Arkady, 2012. — С. 458.
  2. ^ Dorota Folga-Januszewska (red. nauk.) Muzeum narodowe.... — Warszawa: Arkady, 2012. — С. 13.