Сташаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сташаны
трансьліт. Stašany
Першыя згадкі: 1220
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Навадворскі
Насельніцтва: 273 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225724
СААТА: 1254875021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′18″ пн. ш. 26°8′26″ у. д. / 52.32167° пн. ш. 26.14056° у. д. / 52.32167; 26.14056Каардынаты: 52°19′18″ пн. ш. 26°8′26″ у. д. / 52.32167° пн. ш. 26.14056° у. д. / 52.32167; 26.14056
Сташаны на мапе Беларусі ±
Сташаны
Сташаны
Сташаны
Сташаны
Сташаны
Сташаны

Сташа́ны[1] (таксама — Сташаны́[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі ў 1220 годзе (ці 1160 г.) зьвязаныя зь бітвай войскаў князёў літоўскіх і ўладзімера-валынскіх, якая адбылася ва ўрочышчы Пабоішча, што знаходзіцца ў ваколіцах вёскі. У XV стагодзьдзі — ва ўласнасьці князёў Завішаў. У 1688 годзе пераходзіць пінскім езуітам, якіх пазьней зьмяняе род Корсакаў.

Падчас Першай сусьветнай вайны ў вёсцы разьмяшчаецца адзін з палявых штабоў расейскай арміі і вайсковы шпіталь, сядзібны дом быў разбураны.

Апошнім уладальнікам маёнтку быў Жыгімонт Корсак.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 273 жыхары
  • 1999 год — 409 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Корсакаў XIX стагодзьдзя
  • 5 чэрвеня 1965 году на вясковых могілках усталяваны першы на тэрыторыі СССР помнік загінулым жаўнерам Першай сусьветнай вайны
  • Пратэстанцкая царква (пасьля 1990 году)
  • Царква сьвятога Мікалая (пасьля 1990 году)
  • Драўляная капліца на могілках

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]