Суслак рабы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суслак рабы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаВавёркавыя (Sciuridae)
РодСуслак (Spermophilus)
ВідСуслак рабы
Бінамінальная намэнклятура
Spermophilus suslicus
(Güldenstaedt, 1770)
Арэал
Арэал

Суслак рабы (Spermophilus suslicus) — від сысуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae).

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 180–260 мм, даўжыня хваста 36–57 мм, вага 180–220 г. Верх ад сьветла-шэрага да цёмна- або каштанава-карычневага і пакрыты выразнымі шырокімі плямамі ад сьветла-пясочнага да белага колеру, якія, аднак, могуць быць менш прыкметнымі ў рэгіёнах. Вобласьць грудзей і горла ад колеру карыцы да вохры, ніз крыху сьвятлей. Галава пазначана дробнымі сьветлымі плямамі, вакол вачэй ёсць сьветлыя кольца і з абодвух бакоў пад вачыма каштанава-карычневая пляма. Хвост ад шаравата-карычневага да чорнага і мае больш сьветлы ніжні бок; кончык белы або матава-саламяна-жоўты.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі (Беларусь, Малдова, Польшча, Расія, Украіна); на вышынях ад 0 да 500 м.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддае перавагу адкрытым ўчасткам з нізкай травой (уключаючы стэпы, пашы і абочыны дарог). Вядзе дзённы лад жыцьця. Большую частку часу яны праводзяць на задніх лапах, аглядаючы навакольле ў пошуках драпежнікаў. Яны капаюць норы вертыкальна і гарызантальна, вертыкальныя — гэта часовыя збудаваньні, а гарызантальныя — для нараджэньня і выхаваньне дзіцянятаў. Часьцей за ўсё ядуць парасткі і менш — збожжа, вусякоў і траву. Размнажаюцца яны толькі раз у год адразу пасля зімовай сьпячкі. Spermophilus suslicus могуць дасягаць шасцігадовага ўзросту. Маладыя асобіны уразлівыя і радзей вытрымліваюць першы год.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]