Сындзі Кагава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сындзі Кагава
Сындзі Кагава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1989 (25 гадоў)
Кобэ, Японія
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2010
2010—2012
2012—2014
2014—
Сэрэса Осака
Барусія Д
Манчэстэр Юнайтэд
Барусія Д
125 (55)
49 (21)
38 (6)
1 (1)
Зборныя
2008— Японія 58 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 верасьня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
20 чэрвеня 2014.

Сындзі Кагава (па-японску: 香川 真司; 17 сакавіка 1989, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюбу «Барусія» (Дортмунд) і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 12 гадоў Сындзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэса Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.

Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сындзі зможа ўзмацьніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сындзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[1]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.

5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[3]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[4].

Улетку 2014 году вярнуўся ў Нямеччыну, бо ў «Манчэстэр Юнайтэд» гэтак ня здолеў замацавацца.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барусія»

«Манчэстэр Юнайтэд»

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Японіі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]