Сэданг (каралеўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Каралеўства Сэданг
Royaume des Sedangs
Сьцяг Каралеўства Сэданга Герб Каралеўства Сэданга
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Каралеўства Сэданга
Афіцыйная мова сэданг і француская
Сталіца Кон Ганг (Kon Gung)
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Марый I (Чарлз-Мэры Давыд дэ Майрэна)
Незалежнасьць 3 чэрвеня 1888
Зьнікла 11 лістапада 1890

Каралеўства Седанг (па-француску: Royaume des Sedangs) — віртуальная дзяржава, утвораная ў канцы XIX стагодзьдзя францускім авантурнікам Чарлзам-Мэры Давыдам дэ Майрэна на часткі сучаснага Віетнама.

[рэдагаваць] Гісторыя

Майрэна, былы францускі ўрадавы службовец з сумніўнай рэпутацыяй, у 1888 годзе быў уладальнікам плянтацыі ва Францускім Індакітаі. Калі кароль Сіяма высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Французскага Індакітая, Майрэна пераканаў каляніяльнага адміністратара дазволіць яму адправіцца з групай місіянэраў у экспэдыцыю ў глыб Анама (Віетнам), для перамоў з мясцовымі плямёнамі.

Кароль Сэданга Марый I, 1890

Па прыбыцьці, Майрэна пасябраваў з горным племем сэдангаў. 3 чэрвеня 1888 году правадырамі плямёнаў бахнар, рэнгао і сэданг Майрэна быў абраны каралём Каралеўства Сэданг пад імем Марый I. Канчаткова Майрэна замацаваў свае пазыцыі, калі здолеў прадухіліць выбліск чарговай эпідэміі пры дапамозе лекаў, якія апынуліся ў яго. У знак падзякі правадыр племя сэдангов аддаў яму ў жонкі дачку.

Неўзабаве Майрэна адправіўся ў вандраваньне па Паўднёваўсходняй Азіі і Эўропе, з мэтай знайсьці людзей, якія дапамаглі бы яму ўладкаваць каралеўства. Ён наведаў Анам, Ганконг, Вялікабрытанію, Францыю і Бэльгію. Падчас свайго вандраваньня Майрэна шчодра раздаваў тытулы, прысьвячаў у рыцары, узнагароджваў мэдалямі сваіх прыхільнікаў. Ён таксама выпусьціў дзьве сэрыі марак каралеўства.

Вяртаньню Майрэны ў Сэданг перашкодзіў францускі флёт, які блякаваў віетнамскія парты і канфiскаваў яго зброя як кантрабанду ў Сынгапуры. Кароль Марый I памёр 11 лістапада 1890 году на выспе Тыаман (Малайзія) пры загадкавых акалічнасьцях (высоўваліся розныя вэрсіі: атручваньне, укус атрутнай зьмяі або ў выніку паядынку). Пасьля Каралеўства Сэданг было анэксіравана Францыяй і яе пратэктаратам Анамам.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах