Сяргей Палуян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Палуян
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы С. Ясяновіч, С. П., П. Ян.
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1890
Брагін, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 20 красавіка 1910
Кіеў, Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці проза, публіцыстыка
Гады творчасьці 19081910

Сярге́й Епіфа́навіч Палуя́н (19 кастрычніка 1890, мястэчка Брагін Рэчыцкага павету Менскай губэрні — 20 красавіка 1910, Кіеў) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, літаратуразнаўца. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

Зьмест

Жыцьцяпіс [рэдагаваць]

Быў трэцім дзіцём у сям’і арандатара Епіфана Іванавіча і Аляксандры Дзьмітрыеўны Палуян (5 дачок і 3 сыны). Праз пяць месяцаў пасьля нараджэньня Сяргея сям’я пераехала на сталае месца жыхарства ў вёску Крышычы Юравіцкай воласьці Мазырскага павету, дзе ў 1897 годзе набылі ўласны фальварак.

Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, дзе зблізіўся з рэвалюцыянерамі, распаўсюджваў улёткі, праклямацыі, удзельнічаў у мітынгах[1]. Пасьля быў накіраваны ў гімназію ў Мітаве (цяпер г. Елгава, Латвія[2]).

У 1908 годзе ўвайшоў у кіроўны орган БСГ. Праз канфлікт з бацькам, які не падтрымоўваў рэвалюцыйную дзейнасьць сына, самавольна зьехаў у гэтым самым годзе ў Кіеў.

Скончыў жыцьцё самагубствам. Некаторыя дасьледчыкі выказваюць вэрсію пра гвалтоўную сьмерць[3].

Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (зьнішчаныя ў даваенны час[1]).

Меў сына ад сувязі са сваёй каханкай Натальляй[4].

Творчасьць [рэдагаваць]

Аўтар празаічных твораў «Вёска», вершаў у прозе «Хрыстос уваскрэс» і іншых.

Падчас перабываньня ў Кіеве супрацоўнічаў з часопісам украінскай моладзі «Українська хата», друкаваўся ў газэце «Рада» і часопісе «Світло». Пісаў у «Нашу Ніву». У «Лістах з Украіны» зрабіў сыстэматызаваны агляд культурна-гістарычнага жыцьця ўкраінскага народу і беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў пачатку ХХ стагодзьдзя[5].

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафэсыйнай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкулу «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа.

Дасьледаваў беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі, выступаў за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры. Падтрымліваў духоўнае адраджэньне іншых нацыяў — чувашоў, якутаў, украінцаў[2].

Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.

Ушанаваньне памяці [рэдагаваць]

Зборнік твораў С. Палуяна пад назвай «Лісты ў будучыню» быў выдадзены ў 1986 годзе.

С. Палуяну прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Я. Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок»[6][4] і некалькі вершаў М. Багдановіча, верш у прозе «Раны» Ядвігіна Ш.

Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]

  1. ^ а б Вера Зайцава (6 верасьня 2010) Ёсць песняры ў Калінкавіцкім краі Культура. news.21.by. Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б Палуян Сяргей Епіфанавіч. Клюб «Спадчына». Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Кастусь Матушыч (20 красавіка 2010) Адкрывальнік Багдановіча Культура. Рознае. «Наша Ніва». Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ а б Зьміцер Кісель (3 лютага 2008) Сяргей Палуян: « Добрая раніца настане ... ». Блёг «Наша культура». Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  5. ^ Зьміцер Кісель (1 красавіка 2010) Да 100-годдзя са дня смерці Сяргея Палуяна: “I ты ўваскрэснеш…”. «Будзьма!». Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ «Вянок [на магілу Сяргея Палуяна]»

Літаратура [рэдагаваць]

  • Календарыюм // Czasopis № 10/2005.