Трутнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трутнаў
чэс. Trutnov
Трутнаў
Trutnov CoA CZ.jpg Flag of Trutnov.svg
Герб Трутнава Сьцяг Трутнава
Першыя згадкі: 1260 год
Краіна: Чэхія
Мэр: Іван Адамец
Плошча: 103 36 км²
Насельніцтва
колькасьць: 30 953 чал. (2012)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
Паштовы індэкс: 541 01
Геаграфічныя каардынаты: 50°33′51″ пн. ш. 15°54′24″ у. д. / 50.56417° пн. ш. 15.90667° у. д. / 50.56417; 15.90667Каардынаты: 50°33′51″ пн. ш. 15°54′24″ у. д. / 50.56417° пн. ш. 15.90667° у. д. / 50.56417; 15.90667
Трутнаў на мапе Чэхіі
Трутнаў
Трутнаў
Трутнаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.trutnov.cz

Тру́тнаў (па-чэску: Trutnov, па-нямецку: Trautenau) — горад у Кралаваградэцкім краі Чэхіі, на рацэ Упе, у падножжа горнага масыву Крконашы.

Насельніцтва 30,9 тыс. жых. (2012).

Асноўная галіна прамысловасьці горада — тэкстыльная (галоўным чынам, ільняная). Вытворчасьць вырабаў са шкла.

Упершыню згадваецца каля 1260, под сучаснай назвай (першапачаткова — у нямецкім варыянце) — з 1301. З канца XIV стагодзьдзя знаходзіўся ва ўладаньні багемскае каралевы. Вытрымаў усе варожыя атакі; быў узяты толькі Янам Жыжкам у час Гусіцкіх войнаў у 1421 і двойчы (у 1642 і ў 1647) асаджваўся швэдамі на працягу Трыццацігадовае вайны. Індустрыялізацыя горада пачалася ў XIX стагодзьдзі. У 1823 былі створаныя палатняная мануфактура й шаўкаткацккая фабрыка. Да 1945 асноўнае насельніцтва горада складалі немцы, у цяперашні час — чэхі.

З архітэктурных помнікаў вартыя ўвагі: адзінаццацімэтровая калёна ў стылі барока, разьмешчаная на цэнтральным пляцы горада; касьцёл Нараджэньня Дзевы Марыі з 64-мэтровай вежай і вялізнай крыптай, якая цяпер зьяўляецца канцэртнай заляй; скульптурная група, якая адлюстроўвае Яна Непамуцкага й Сьвятое Сямейства.

Паблізу Трутнава — вядомы курорт Янске Лазьне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]