Францішак Нарбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Нарбут
Дата нараджэньня 9 лістапада 1845(1845-11-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 1892(1892-12-07) (47 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Бацька Тэадор Нарбут
Маці Крысціна з Садоўскіх[d]

Францішак Нарбут (9 лістапада 1845, Шаўры, Лідзкі павет - 7 сьнежня 1892, Торнуш, Вугоршчына) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з сыноў Тэадора Нарбута. Вучыўся на факультэце права Пецярбурскага ўнівэрсытэту, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасьля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна зьехаць за граніцу Расеі. Спачатку у Брусэль, потым у Жэнэву.

З пачаткам паўстаньне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар'яна Лангевіча, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэньні кавалерыйскага аддзелу[1].

Пасьля паразы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым зьехаў у Бэльгію, нарэшце пераехаў у Вугоршчыну, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабэлай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынэрам[2].

Памёр у вугорскім горадзе Торнуш 7 сьнежня 1892 году, дзе і пахаваны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]