Нітранскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Нітранскі край
Nitriansky kraj
Nitriansky vlajka.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Славаччына
Адміністрацыйны цэнтар Нітра
Насельніцтва (2008) 706 375 чал
Плошча 6343,4 км²
Месцазнаходжаньне
Нітранскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт

Ні́транскі край (па-славацку: Nitriansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Нітры.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Славаччыны, большай часткай ва ўсходняй Дунайскай нізіне. Край падзелены на два суб-рэгіёны: Дунайская раўніна й Жытны востраў на поўдні краю ды Дунайскае ўзвышша на поўначы, ўсходзе й цэнтры. На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца наступныя горныя масівы: Поваскі Інавец на паўночным захадзе, Трыбеч на поўнач ад Нітры, Погранскі Інавец на паўночным усходзе ды Шцьяўніцкія горы на ўсходзе. Галоўныя рэкі рэгіёну — Дунай на поўдні, Ваг на паўднёвым захадзе, Нітра ў заходняй і цэнтральнай частках, Грон на ўсходзе і Іпель на паўднёвым усходзе.

Нітранскі край мяжуе з Трэнчынскім краем на поўначы, Банскабыстрыцкім краем на ўсходзе, Вугоршчынай на паўднёвым усходзе, поўдні й паўднёвым захадзе ды Трнаўскім краем на захадзе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыльнасьць насельніцтва краю складае 113 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніка ў 110 на ка². Найвялікшыя месты краю — Нітра, Комарна, Новэ Замкі й Левіцэ. Паводле перапісу 2001 году, насельніцтва краю склала 713,422 чалавек, большасьць зь якіх назвалі сябе славакамі (68,3%), аднак значная колькасьць у рэгіёне вугорцаў — 27.6%, а таксама невялікая колькасьць чэхаў ды цыганоў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нітранскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў