Фэрнан Брадэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фэрнан Брадэль (фр. Fernand Braudel) (24.08.1902-27.11.1985) – францускі гісторык прадстаўнік другой генэрацыі школы “Аналаў”.
З 1948 году Брадэль кіраваў францускім Цэнтрам гістарычных дасьледваньняў, з 1949 году – прафэсар Калеж дэ Франс, з 1956 – кіраваў 6-ай сэкцыяй (“Эканамічныя і сацыяльныя навукі”) у Практычнай школе вышэйшых дасьледваньняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса “Аналы”.
Зьдзейсьніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак сьветава-сістэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэньнем гістарычнага фэномэну ў сацыяльных навуках.
Адной з самых значных працаў Брадэля лічыцца ягоны трохтомнік “Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.”, які выйшаў ў 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае дасьледваньне даіндустрыяльнага сьвету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаваньне эканомікі эўрапейскіх краінаў ў дадзены гістарычны пэрыяд. Асабліва ў ім характарызуецца разьвіцьцё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяродзьдзяна на сацыяльныя працэсы.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- La Méditerranée et le Monde Méditerranéen a l'époque de Philippe II, 1949
- Ecrits sur l'Histoire, 1969
- Civilisation matérielle, économie et capitalisme, XVe-XVIIIe siecle, 1979 (Матеріальна цивілізація, економіка і капіталізм XV-XVIII століття, -К.,"Основи", 1997, т.1-3.)
- La Dynamique du Capitalisme, 1985
- L'Identité de la France, 1986 (Что такое Франция? -М.: Издательство имени Сабашниковых, 1995, т.1-3)
- Grammaire des civilisations, 1987
- Le Modèle Italien, 1989

