Хойнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хойнаў
польск. Chojnów
Сярэднявечная вежа
Сярэднявечная вежа
POL Chojnów COA.svg POL Chojnów flag2.svg
Герб Хойнава Сьцяг Хойнава
Дата заснаваньня: XIV стагодзьдзе
Места з: 1333
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Ніжнесылескае
Павет: Легніцкі
Бурмістар: Ян Сэркес
Плошча: 5,32 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: Green Arrow Up Darker.svg 14 367 чал.[1]
шчыльнасьць: 2700,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 76
Паштовыя індэксы: 59-224, 59-225
TERYT: 5020209011
Нумарны знак: DLE
Геаграфічныя каардынаты: 51°16′ пн. ш. 15°56′ у. д. / 51.267° пн. ш. 15.933° у. д. / 51.267; 15.933Каардынаты: 51°16′ пн. ш. 15°56′ у. д. / 51.267° пн. ш. 15.933° у. д. / 51.267; 15.933
Хойнаў на мапе Польшчы
Хойнаў
Хойнаў
Хойнаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://chojnow.eu/

Хо́йнаў (па-польску: Chojnów), гіст. Га́йнаў (па-польску: Hajnów, па-нямецку: Haynau) — места і гміна ў Легніцкім павеце Ніжнесылескага ваяводзтва, на рацэ Скора. Найвялікашае па колькасьці насельніцтва места ў Легніцкім павеце і 27 — у ваяводзтве. Насельніцтва — 14 367 жыхароў (2011).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хойнаў знаходзіцца ў цэнтральна-заходняй частцы Ніжнесылескага ваяводзтва, у заходняй частцы Легніцкага павету. Празь места ва ўсходнім кірунку працякае рака Скора і рака Млыноўка — у заходнім.

Хойнаў мае аўтамабільнае і чыгуначнае злучэньне з найбольшымі местамі Польшчы. За 5 км на поўдзень ад места знаходзіцца аўтастрада А4.

Места плошчаю 5,32 км²[2] займае 0,71% паверхні павету.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча зьявілася тут у XIII стагодзьдзі пад назваю Гайнаў. У 1333 року атрымала мескія правы і з тае пары пачало хутка разьвівацца.

Па наезьдзе гусітаў месца перажыла заняпад. Быў спалены амаль увесь цэнтар і замак, аднак княскія прывілеі дазволілі хутка вярнуць былую веліч. Найбольшага росквіту Хойнаў дасягнуў у XVI стагодзьдзі, аднак пад яго канец надышоў упадак, спрычынены як пажарамі, так і эпідэміяй зь вялікай колькасьцю ахвяраў (1613).

Пасьля Трыццацігадовай вайны 16181648 і чарговай эпідэміі насельніцтва амаль цалкам было зьнішчанае. Пасьля трох войнаў у 1740 року Хойнаў адышоў да Прусіі.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя адчыненая чыгунка, якая злучыла места з Баляслаўцам і Легніцай, што станоўча паўплывала на разьвіцьцё гаспадаркі, зьявіліся мэталюргічная, папяровая і скураная прамысловасьць, а таксама друкарня. У гэтую пару колькасьць насельніцтва вырасла ўдвая.

Напрыканцы II сусьветнай вайны Хойнаў апынуўся ў сфэры вайсковых дзеяньняў 1-га Ўкраінскага фронту Саветаў. 10 лютага 1945 52-я армія пад даводзтвам генэрала Кароцьева здабыла места; 60% яго было зруйнавана. Паводле вынікаў дамовы між дзяржавамі-пераможцамі места было перададзенае Польшчы. Нямецкае насельніцтва было пераселенае за Одру; места пэўны час называлася Гаевіцка, пасьля чаго была прынятая гістарычная форма Хойнаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • гістарычны цэнтар
  • касьцёл парафіі Беззаганнага Зачацьця НПМ («малы касьцёл», 1909—1911)
  • эвангельскі збор Панны Марыі, цяпер рыма-каталіцкі касьцёл сьвятых Пятра і Паўла («вялікі касьцёл», XIV, XV стагодзьдзі, 1659, 1857 рокі)
  • замак Пястаў, цяпер Рэгіянальны музэй (другая палова XIII стагодзьдзя, XIV-XV стст., 1546 рок, канец XVIII ст., сяр. XX ст.)
  • комплекс чыгуначнага вакзалу (1908)
  • даўняя плябанія (XVIII, XIX стст.)
  • комплекс цукроўні (1882, 1910-35)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва
Рок Колькасьць Рок Колькасьць
1428 15 1788 2076
1633 500 1801 2314[3]
1657 180 1890 8115
1742 400 2005 14 510

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym. Stan w dniu 31 III 2011.
  2. ^ Portal Regionalny i Samorządowy REGIOset(пол.). regioset.pl. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  3. ^ Ryszard Gładkiewicz; Chojnów dawniej i dziś; 1992 — s.34

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Henryk Szoka. Opowieści o Chojnowie. Legnica 1987.
  • Dolnośląskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne, Towarzystwo Miłośników Chojnowa. Chojnów i okolice. Wrocław 1986.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хойнаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Гміна Хойнаў Шаблён:Легніцкі павет Шаблён:Ніжнесылескае ваяводзтва