Эмдэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмдэн


Краіна: Нямеччына
Кіраўнік: Тым Крэйтгаф[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 04921, 04927, 04924
Паштовы індэкс: 26721, 26723, 26725
Нумарны знак: EMD
Геаграфічныя каардынаты: 53°22′1″ пн. ш. 7°12′22″ у. д. / 53.36694° пн. ш. 7.20611° у. д. / 53.36694; 7.20611Каардынаты: 53°22′1″ пн. ш. 7°12′22″ у. д. / 53.36694° пн. ш. 7.20611° у. д. / 53.36694; 7.20611
Эмдэн на мапе Нямеччыны
Эмдэн
Эмдэн
Эмдэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.emden.de/

Э́мдэн (па-нямецку: Emden) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 49 523 чалавек паводле стану на 2021 году. Галоўны цэнтар рэгіёну Ўсходняй Фрызіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладная дата заснаваньня Эмдэна невядомая, але горад існаваў з VIII стагодзьдзя. Гарадзкія прывілеі і герб гораду атрымаў ад імпэратара Максіміляна I у 1495 годзе.

Царква ў Эмдэне, пабудаваная ў 1648 годзе.

У XVI стагодзьдзі Эмдэн нядоўга быў важным цэнтрам пратэстанцкай Рэфармацыі, якую пашырала тут графіня Ганна фон Альдэнбург, якая пастанавіла знайсьці рэлігійны «трэці шлях» паміж лютэранствам і каталіцтвам. У 1542 годзе яна запрасіла польскага шляхціча Яна Ласкага на пастарскі пасад пратэстанцкай царквы ў Эмдэне[4]. Ён цягам сямі гадоў распаўсюджваў новую рэлігію ва Ўсходняй Фрызіі. Аднак у 1549 годзе пад ціскам імпэратара Карла V графіня была вымушана змусіць Ласкага зьехаць у Ангельшчыну.

У канцы XVI стагодзьдзя Эмдэн зьведаў пэрыяд вялікага росквіту. Праз блякаду Гішпаніяй флямандзкіх і брабанцкіх партоў у пачатку Галяндзкага паўстаньня Эмдэн стаў найважнейшым портам на Паўночным моры. Тысячы пратэстанцкіх уцекачоў прыбылі з Фляндрыі і герцагства Брабанту ў пратэстанцкі Эмдэн, каб пазьбегнуць перасьледу з боку гішпанскіх кіраўнікоў Нідэрляндаў. У гэты пэрыяд пераважна кальвінісцкі Эмдэн уступіў у канфлікт зь лютэранскімі графамі Ўсходняй Фрысьляндыі. Эмдэнская рэвалюцыя ў 1595 годзе прывяла да таго, што места сталася асобным горадам-дзяржавай[5]. Пры падтрымцы Галяндзкай рэспублікі Эмдэн стаў вольным дзяржаўным горадам пад абаронай Галяндыі. Брабанцкі дыялект стаў афіцыйнай мовай гандлю і грамадзянскай адміністрацыі. Эмдэн быў вельмі заможным горадам у XVII стагодзьдзі, дзякуючы вялікай колькасьці нідэрляндзкіх ды флямандзкіх імігрантаў, як то Дыдэрыку Яншу Граэфу. У той час гэта быў цэнтар рэфармаванага пратэстанцтва.

У 1744 годзе Эмдэн быў анэксаваны Прусіяй. У 1752 годзе Фрыдрых Вялікі заклаў Эмдэнскую кампанію дзеля гандлю з Гуанчжоў. Кампанія была ліквідаваная, калі Эмдэн быў захоплены францускімі войскамі ў 1757 годзе ў часы Сямігадовай вайны. Горад быў адбіты ангельска-нямецкімі войскамі ў 1758 годзе і да сканчэньня канфлікту выкарыстоўваўся брытанцамі ў якасьці асноўнай базы забесьпечаньня дзеля падтрымкі працяглай вайны ў Вэстфаліі. За часам напалеонаўскіх войнаў Эмдэн і прылеглыя землі Ўсходняй Фрызіі ўваходзілі ў склад Галяндзкага каралеўства. Індустрыялізацыя пачалася прыкладна ў 1870 годзе з будаўніцтва папяровай фабрыкі і вэрфі.

У канцы XIX стагодзьдзя быў пабудаваны вялікі канал Дортмунд—Эмс, які злучыў Эмдэн з Рурскім рэгіёнам. Гэта фактычна зрабіла Эмдэн марскім портам Руру, які праіснаваў да 1970-х гадоў. Вугаль з поўдня транспартаваўся ў порт Паўночнага мора, а імпартная жалезная руда перапраўлялася праз канал у бок Райну і Рура. У 1903 годзе была пабудаваная вялікая суднавэрф, якая працавала да 2010 году. За часам Другой сусьветнай вайны Эмдэн неаднаразова быў мішэньню бамбардаваньняў хаўрусьнікаў, якія пашкодзілі большую частку гарадзкога цэнтра. Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы сваё першае бамбардаваньне спрычынілі 31 сакавіка 1940 году. Па вайне Эмдэн апынуўся пад часовай акупацыяй. 6 верасьня 1962 году, праз 18 гадоў пасьля налёту 1944 году, была афіцыйна адкрытая цяперашняя мэрыя Эмдэна.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі галіны прамысловасьці Эмдэну ёсьць аўтамабілебудаваньне і суднабудаваньне. Фольксваген кіруе буйным заводам, які вырабляе аўтамабіль Volkswagen Passat і на якім працуе каля 10 тысяч чалавек. Эмдэнская гавань таксама ёсьць адным з трох галоўных партоў аўтамабільных перавозак у Эўропе. У 2017 годзе праз порт было імпартавана і экспартавана больш за 1,4 мільёнаў аўтамабіляў[6]. Вэрф Нордзээвэрке налічвае ў сваім штаце каля 1400 докераў, якія спэцыялізуюцца на будаваньні падводных чоўнаў. Кампанія таксама вырабляе розныя віды грузавых суднiнаў, а таксама караблі спэцыяльнага прызначэньня, як то ледаколы, землячарпальныя судны ды іншыя караблі. Іншым важным эканамічным сэктарам ёсьць турызм.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]