Энцыкляпэдыя жыцьця
| Encyclopedia of Life Энцыкляпэдыя жыцьця |
|
| URL | http://www.eol.org |
|---|---|
| Камэрцыйны? | Не |
| Тып | мэдыя-сховішча |
| Рэгістрацыя | апцыянальна |
| Аўтар | Фундацыя МакАртур, Фундацыя Слоўн |
Энцыкляпэдыя жыцьця (па-ангельску: The Encyclopedia of Life, EOL) — анляйн-энцыкляпэдыя, якая будзе ўтрымоўваць інфармацыю аб усіх вядомых навуцы біялягічных відах і ствараная сумесна рознымі экспэртамі. Заяўляецца, што ў «Энцыкляпэдыі жыцьця» будуць асобныя артыкулы для кожнага вядомага віду (якіх налічаецца каля 2 млн.), дзе будуць відэаматэрыялы, гук, выявы, графіка і тэкставыя зьвесткі.
У рамках праекту ў адзіную базу дадзеных спачатку будуць сабраныя зьвесткі аб жывёл, расьлінах і грыбах. Затым у каталёг дададуць дадзеныя аб мікраарганізмах, а пазьней — і аб выкапняў біялягічных відах. Любай карыстач інтэрнэту, наведалы рэсурс, атрымае доступ да тэкстаў, фотаздымкам, картам, аўдыёзапісам, відэаролікам і іншай мультымэдыйнай інфармацыі. Папаўняць каталёг плянуецца па меры ідэнтыфікацыі новых відаў. «Энцыкляпэдыя жыцьця» будзе заснаваная на wiki-тэхналёгіі, што дазволіць інтэрнэтчыкам са ўсяго сьвету рэдагаваць, перарабляць або ўносіць праўкі ў кожны артыкул.
Адной з прыярытэтных задач праекту зьяўляецца зрабіць рэсурс даступным усім людзям незалежна ад моўных і культурных адрозьненьняў, для чаго плянуецца пераклад энцыкляпэдыі на розныя мовы ў супрацоўніцтве з прыватнымі асобамі і арганізацыямі па ўсім сьвеце.
Праект разьлічаны на дзесяць гадоў і ацэньваецца ў 110,5 мільёнаў даляраў ЗША. Першыя гранты вылучылі дзьве амэрыканскія арганізацыі: 10 мільёнаў даляраў ЗША падала Фундацыя МакАртур, а 2,5 мільёна даляраў ЗША выдала Фундацыя Альфрэда Слоўна.
Стварэньнем «Энцыкляпэдыі жыцьця» будзе займацца каманда адмыслоўцаў з 25-30 чалавек. Праектам кіруюць Філдаўскі музэй натуральнай гісторыі ў Чыкага, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Вудсхаўлская лябараторыя біялёгіі мора, Батанічны сад Місуры, Смітсанаўскі інстытут і Бібліятэка біялягічных відаў — група, у якую ўваходзяць Лёнданскі нацыянальны музэй натуральнай гісторыі, Нью-ёрскі батанічны сад і Каралеўскі батанічны сад у Кью. Кіраўнікі праекту спадзяюцца, што ў наступным здолеюць прыцягнуць для працы над энцыкляпэдыяй тысячы кваліфікаваных адмыслоўцаў.
27 лютага 2008 году энцыкляпэдыя прадставіла першыя 30 тыс. артыкулаў.[1]