Ягуар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Jaguar tier 2.jpg

Ягуа́р (па-лацінску: Panthera onca) — трэці паводле памераў у сьвеце і самы вялікі ў Амэрыцы прадстаўнік сямейства кашачых. Даўжыня цела без хваста 1,1 — 1,9 м, хвост 45 — 75 см, маса 36 — 113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.

Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амэрыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджаньня — трапічныя лясы і рэдкалесьсі.

Арэал ягуара

Лад жыцьця ягуараў самотны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы паляваньня наступаюць пасьля заходу сонца і надосьвітку.

Асноўная здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, зьмей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы мэтад паляваньня — засада ў высокай траве ці на дрэве.

Самка нараджае 2-4 кацянятаў. У няволі ягуар дажывае да 22-25 гадоў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ягуарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах