Яўген Селін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яўген Селін
Яўген Селін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 траўня 1988 (26 гадоў)
Наваайдар, УССР
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Кіеў
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2010
2010
2011—2013
2013—
Сталь
Мэталіст
Ворскла (арэнда)
Ворскла
Дынама Кіеў
0 (0)
8 (0)
19 (2)
55 (4)
4 (0)
Зборныя
2011— Украіна 14 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 красавіка 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
4 студзеня 2013.

Яўген Селін (па-ўкраінску: Євген Селін; 9 траўня 1988, Наваайдар, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца кіеўскага клюбу «Дынама» й нацыянальнай зборнай Украіны. Выступае на пазыцыі флянгавага абаронцы зьлева.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаецца футболам з 12 гадоў, пачынаў у спартовай школе Алчэўска, дзе на яго зьвярнуў увагу, трэнэр каманды 1988 году нараджэньня алчэўскай «Сталі», які прапанаваў Селіну выступаць за сваю каманду. Яўген пагадзіўся, аднак, гэта не спадабалася ягоным бацькам, таму пераход прыйшлося адкласьці. Праз паўгода, ужо летам, трэнэр зноўку прыехаў да яго, з сабой прывёз экіпіроўку й здолеў угаварыць бацькоў дазволіць маладому футбалісту выступаць за сваю каманду. Пасьля гэтага Селін паступіў у адмысловую футбольную клясу, што дало магчымасьць у далейшым сумяшчаць заняткі футболам з навучаньнем у школе.

Выступаў за другі склад «Сталі», у аснове правёў толькі адну гульню ў Кубку Ўкраіны. У «Мэталіст» перайшоў у сакавіку 2007 году. У чэмпіянаце Ўкраіны дэбютаваў 8 сакавіка 2009 году ў матчы супраць каманды «Львоў», якая скончылася зь лікам 1:1[1]. У 2010 годзе на правах арэнды перайшоў у палтаўскую «Ворсклу»[2], у якой і застаўся пасьля заканчэньня тэрміна арэнды.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз быў выкліканы ў нацыянальную зборную Ўкраіны на збор у кастрычніку 2011 году[3]. Галоўны трэнэр зборнай Алег Блахін шукаў футбаліста на праблемную ў зборнай пазыцыю левага абаронцы. 7 кастрычніка ў сваім дэбютным матчы супраць зборнай Баўгарыі забіў свой ​​першы гол у складзе зборнай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яўген Селінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў