Андрэй Шаўчэнка
| Андрэй Шаўчэнка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1976 Дворкіўшчына, Ягоцінскі раён, Кіеўская вобласьць, Украіна |
|
| Рост | 183 | |
| Пазыцыя | Нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Кіеў | |
| Нумар | 7 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1986—1994 | Дынама Кіеў | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1999 1999—2006 2006—2009 2008—2009 2009— |
Дынама Кіеў Мілан Чэлсі Лёндан → Мілан (арэнда) Дынама Кіеў |
117 (60) 208 (127) 47 (9) 18 (0) 31 (13) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1995— | Украіна | 100 (45) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Андрэ́й Мікала́евіч Шаўчэ́нка (па-ўкраінску: Андрій Миколайович Шевченко; нарадзіўся 29 верасьня 1976, сяло Дворкіўшчына, Ягоцінскі раён, Кіеўская вобласьць) — украінскі футбаліст, які выступае за зборную Ўкраіны па футболе (капітан) і клюб «Дынама» з Кіева. Заслужаны майстар спорту Ўкраіны (2003).
Шаўчэнка — выхаванец футбольнай школы кіеўскага «Дынама».
У 2004 годзе быў уганараваны прызам «Залаты мяч», які ўручаецца найлепшаму футбалісту Эўропы па выніках году. Да гэтага ў галасаваньні за «Залаты мяч» двойчы займаў трэцяе месца.
З 1999 па 2006 годы гуляў у італьянскім клюбе «Мілан», за гады выступу ў якім стаў другім найлепшым бамбардзірам у гісторыі клюбу.
26 траўня 2006 году разам з прэзыдэнтам «Мілана» Адрыяна Галіяні Андрэй Шаўчэнка правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой афіцыйна абвясьціў аб сваім рашэньні пакінуць «Мілан» па сямейных абставінах[1]. 31 траўня 2006 году ён падпісаў кантракт зь лёнданскім клюбам «Чэлсі». Ён ужо атрымаў у камандзе сёмы нумар, пад якім выступаў у «Мілане» й зборнай Украіны.
Ад 29 жніўня 2009 году ён ізноў гуляе за кіеўскае «Дынама».
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Андрэй Шаўчэнка нарадзіўся 29 верасьня 1976 году ў горадзе Яготыне (Кіеўская вобласьць). Першыя гады яго жыцьця мінулі ў пасёлку Дворкіўшчына, затым у 1979 годзе сям’я пераехала ў Кіеў у адзін з новых гарадзкіх раёнаў — Абалона.
Першыя крокі ў футболе Андрэй зрабіў на спортпляцоўцы сярэдняй школы нумар 216 (тут ён вучыўся з першага па дзясяты кляс, у 1983—1993 гг.). Гуляў за каманду жэка, якой кіравала… інструктар-жанчына. На адным зь дзіцячых турніраў Шэву зацеміў трэнэр дзіцяча-юнацкай спартовай школы кіеўскага «Дынама» Аляксандар Шпакаў, запрасіўшы ў свой кляс.
Бацькі Андрэя спачатку былі супраць захапленьня сына. Мікалай Шаўчэнка жадаў, каб пасьля заканчэньня школы спадчыньнік пайшоў па яго ступнях — стаў вайскоўцам. Ды і езьдзіць на трэніроўкі трэба было праз увесь горад. Але Шпакаў пераканаў Мікалая Рыгоравіча і маму Андрэя, Любоў Мікалаеўну, у тым, што ў іх дзіцяці ёсьць далягляды ў футболе. Гульня ў скураны мяч стала для Шэвы галоўнай справай у жыцьці.
Але заняткі спортам ледзь не былі перакрэсьленыя аварыяй на атамнай станцыі ў Чарнобылі. Увесну 1986-га кіеўскіх школьнікаў сьпешна вывозілі далей ад рэгіёнаў, «пазначаных» радыяцыяй. Да шчасьця, усё абыйшлося, вярнуўшыся дадому, Андрэй працягнуў спасьцігаць асновы вялікай гульні.
Каманда, у якой выступаў Шэва (у 1992 годзе Шпакава на трэнэрскім пасту зьменіць Аляксандар Лысенка), у жніўні 1991-га стала пераможцам апошняга першынства СССР сярод юнакоў 1976 году нараджэньня. У яе складзе Шаўчэнка, распачыналы, дарэчы, на пазыцыі апорнага паўабаронцы, заваяваў свае першыя міжнародныя прызы і тытулы. У 1990-м юныя дынамаўцы выйгралі ва Ўэльсе «Кубак Яна Раша», а Андрэй, стаўшы лепшым бамбардзірам, атрымаў у падарунак ад знакамітага бамбардзіра пару буцаў. Упершыню пабываўшы ў Італіі на стадыёне «Сан-Сыра», Шаўчэнка абзавёўся марай — згуляць калі-небудзь на гэтай услаўленай арэне.
[рэдагаваць] Клюбная кар'ера
[рэдагаваць] «Дынама Кіеў»
Шлях на Апэніны, натуральна, ляжаў праз кіеўскае «Дынама». У першынстве Ўкраіны-1992/93 Андрэй праводзіць шэсьць матчаў у складзе другой каманды ўслаўленага клюбу, якая выступала ў другім дывізіёне пад кіраўніцтвам трэнэра Ўладзімера Анішчанкі. А ўжо ў наступным сэзоне з 12 мячамі становіцца лепшым бамбардзірам гэтага калектыва.
26 красавіка 1994 Шаўчэнка ўпершыню зьяўляецца на «вялікім экране» — украінскае тэлебачаньне трансьлюе зь Львова матч сваёй юніёрскай зборнай супраць галяндзкіх аднагодкаў. Андрэй забівае адзін з двух мячоў (паядынак завяршаецца ўнічыю — 2:2), дэманструючы выдатную тэхніку і байцоўскі характар.
8 лістапада таго жа году 18-гадовы форвард дэбютуе ў асноўным складзе кіеўскага «Дынама». У сустрэчы з «Шахцёрам» ён на 54-й хвіліне зьмяняе Джышкарыяні. Увосень і ў пачатку зімы 1994-га апісаньне шматлікіх падзеяў у футбольнай біяграфіі Андрэя пачынаецца словам «упершыню»: 11 кастрычніка ў паядынку з камандай Славеніі (1:0) ён дэбютаваў у моладзевай зборнай (трэнэр — Уладзімер Мунтян), 23 лістапада згуляў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў («Дынама» саступіла ў Маскве «Спартаку» — 0:1, а Шаўчэнка на 57-й хвіліне замяніў Раброва), 1 сьнежня забіў першы гол у вышэйшай лізе (у вароты «Дняпра», усталяваўшы канчатковы рахунак матчу — 4:2), а 7-га ўпершыню адзначыўся ў Кубку чэмпіёнаў, забіўшы мяч мюнхенскай «Баварыі» (дынамаўцы прайгралі — 1:4).
[рэдагаваць] «Мілан»
Толькі праславуты нямецкі характар і жахлівае нешанцаваньне мяшае камандзе-зорцы Лабаноўскага прабіцца ў фінал Лігі чэмпіёнаў-1998/99. Але лёс Шаўчэнкі вырашаны — дыямэнт такой агранкі павінен зіхацець у адным з заходніх супэрклюбоў. «Мілан» дамагаецца свайго: 1 ліпеня Андрэй пазуе ў чырвона-чорнай суколцы на віа Тураці. У Італіі яго завуць новым ван Бастэнам. Андрэю лісьлівяць такія параўнаньні, але ён ветліва заўважае, што жадаў бы заставацца самім сабой — Шаўчэнкам.
[рэдагаваць] «Чэлсі»
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2004
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2004
- Чэмпіён Італіі: 2004
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2003
- Уладальнік Кубка Італіі: 2003
- Чэмпіён Украіны: 1995, 1996, 1997, 1998, 1999
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 1996, 1998
- Уладальнік Кубка Ангельскай Лігі: 2007
[рэдагаваць] Асабістыя ўзнагароды
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Ўкраіны (18 мячоў): 1999
- Найлепшы нападнік Лігі чэмпіёнаў (вэрсія УЭФА): 1999
- Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў (10 мячоў): 1999
- Ордэн «За заслугі» 3-й ступені: 1999
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Італіі (24 мяча): 2000
- Ордэн Сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра 3-й ступені: 2000
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Італіі (24 мяча): 2004
- «Залаты мяч»: 2004
- «Зорка» (вэрсія газэты «Спорт-Экспрэс»): 2004
- Герой Украіны «за велізарны ўнёсак у разьвіцьцё ўкраінскага футбола»: 2004
- «Зорка» (вэрсія газэты «Спорт-Экспрэс»): 2005
- Лепшы бамбардзір Лігі Чэмпіёнаў: 2006
- У сьпісе ФІФА 100
| Папярэднік Сяргей Раброў |
Лепшы бамбардзір Вышэйшай лігі чэмпіянату Ўкраіны 1998—1999 |
Наступнік Максім Шацкіх |
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Андрэй Шаўчэнка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Зборная Ўкраіны — Чэмпіянат сьвету 2006 году | ||
|---|---|---|
|
1 Шаўкоўскі · 2 Нясмачны · 3 Яцэнка · 4 Цімашчук · 5 Язерскі · 6 Русал · 7 Шаўчэнка · 8 Шалаеў · 9 Гусеў · 10 Варонін · 11 Раброў · 12 Пятаў · 13 Чыгрынскі · 14 Гусін · 15 Мілеўскі · 16 Верабей · 17 Вашчук · 18 Назаранка · 19 Калінічэнка · 20 Белік · 21 Ратань · 22 Сьвідзерскі · 23 Шуст · Трэнэр Блахін |
||
|
|
|
|---|---|
|
Юры Гудыменка (Таўрыя) • Сяргей Гусеў (Чарнаморац) • Тамерлан Гусейнаў (Чарнаморац) • Арсэн Авакаў (Тарпэда) • Алег Матвееў (Шахцёр) • Сяргей Раброў (Дынама) • Андрэй Шаўчэнка (Дынама) • Максім Шацкіх (Дынама) • Андрэй Верабей (Шахцёр) • Сяргей Шышчанка (Мэталюрг Данецк) • Георгій Дземетрадзэ (Мэталюрг Данецк) • Аляксандар Касырын (Чарнаморац) • Брандао (Шахцёр) • Эмануэль Окадува (Арсэнал) • Аляксандар Гладкі (ФК Харкаў) |
|
- Асобы па альфабэце
- Футбалісты па альфабэце
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласьці
- Украінскія футбалісты
- Гульцы зборнай Украіны па футболе
- Гульцы ФК «Дынама» Кіеў
- Гульцы ФК Мілян
- Гульцы ФК «Чэлсі»
- Уладальнікі «Залатога мяча»
- ФІФА 100
- Заслужаныя майстры спорту Ўкраіны
- Героі Ўкраіны