ICANN
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, ICANN (па-беларуску: Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў) — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі DNS-сэрвэрамі Сеціва і адказвае за стварэньне дамэнаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў штаце Каліфорніі, ЗША.
Атрымала правы на адміністраваньне каранёвых інтэрнэт-дамэнаў у верасьні 1998 году паводле кантракта з амэрыканскім урадам. У 2006 годзе амэрыканскі ўрад зьмяніў кантракт — вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода[1]. Ад часу заснаваньня выдаткі арганізацыі часткова пакрываюцца за кошт сродкаў Міністэрства гандлю ЗША.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Расейскі міністар прапанаваў дэманапалізаваць інтэрнэт// Беларускія навіны IT. 24 лютага 2009
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Афіцыйны сайт (анг.)