Oomph!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Oomph!
Oomph vollständige band.jpg
Інфармацыя
Гады 1989 — цяпер
Адкуль Сьцяг Нямеччыны Вольфсбург, Нямеччына
Мова нямецкая, ангельская
Жанр індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte, EBM
Выдавец Sony BMG, Supersonic Records
Афіцыйная старонка Oomph.de
Удзельнікі
Удзельнікі Дэра Гоі
Андрэас Крэп
Робэрт Флюкс

Oomph! — нямецкі рок-гурт, які выконвае музыку ў стылі Neue Deutsche Härte. Гурт утвораны ў 1989 годзе ў Вольфсбургу, Нямеччына.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткам гісторыі гурта OOMPH! стаў 1989 год. Менавіта тады, на невялікім музыным фэсьце ў Вольфсбургу, сустрэліся трое — Дэра, Крэп, Флюкс. Дэра і Крэп, будучы знаёмымі зь дзяцінства, ужо даўно працавалі над рознымі сумеснымі праектамі, ад гульні ў пясочніцы і да працы ў гурце Phaze. Флюкс да таго працаваў у гурце, што выконваў нэарамантычную/авагардысцкую музыку.

У далейшым на працяглым водпуску ў Гішпаніі быў запісаны нейкі напалову мітычны (для цяперашніх фанатаў OOMPH!) дэма-альбом, выдадзены накладам каля 500 асобнікаў і прададзены ў Гішпаніі. У адным з інтэрвію Дэра, расказваючы пра гэты альбом, гаворыць наступнае: «Для нас гэта стала добрым спосабам высьветліць, якую музыку мы хочам рабіць. Мы спрабавалі, рэпэтавалі, запісвалі… У выніку ў нас выйшаў авангардысцкі электронны альбом, подобны да таго, што мы рабілі потым… Але гэта быў яшчэ ня OOMPH!». Апроч таго, у працэсе працы склалася творчая каманда, і ролі ў ёй разьмеркаваліся, цытуючы Дэра, наступным чынам: «Крэп — гэта Тэза, я — Антытэза, Флюкс — гэта Сынтэз».

Наступным этапам стаў кантракт з Machinery Records і выпуск у 1991 годзе «Ich Bin Du». Самотнік быў пасьпяховым, і за ім, у 1992 годзе, выйшаў EBM-альбом з немудрагелістым назовам «OOMPH!», наступным самотнікам OOMPH! стаў «Der Neue Gott». Гурт пачаў выступаць на канцэртах.

Улетку 1993 году OOMPH! гралі ў Нью-Ёрку. Увосень 1993 году выйшаў самотнік «Breathtaker», з рэміксамі дзьвюх песьняў з другога альбому — «Sperm». Сам альбом выпушчаны ў 1994 годзе лэйблам Dynamica. «Sperm» быў непадобны да першага альбому, найперш у музычным пляне: пазьней гурт назавуць заснавальнікамі Neue Deutsche Härte. Таксама выразнаю рысаю гурта ад тых часоў становіцца правакацыйнасьць тэкстаў і відэа.

Праз год Dynamica выдае трэці альбом OOMPH! — «Defekt». «Defekt» стаў найбольш цяжкім і агрэсіўным. Флюкс расказвае пра тое, як для альбому была знойдзеная назва: «.. З Defekt адбылася такая гісторыя: мы прынесьлі чарнавы варыянт экспэрту для праслухоўваньня, але CD быў сапсаваны. Экспэрт вярнуў нам яго з надпісам CD Defekt». Тады гурт ужо выступаў на канцэртах у паўнавартасным складзе: зьявіўся барабаншчык Леа (с тых часоў ён бязьзьменны «жывы» барабаншчык OOMPH!) и басіст. Альбом ня меў вялікага посьпеху, але OOMPH! уже заўважылі буйныя лэйблы, у прыватнасьці Virgin Schallplatten. Dynamica адмовілася адпусьціць гурт пад апеку Virgin, бо паводле кантракту гурт быў вінен яшчэ адзін альбом. У 1996 годзе выйшаў «Wunschkind». «…Наш чацьвёрты альбом „Wunschkind“ быў свайго кшталту нашым расчараваньнем. Гэта быў сама брыдкі дыск, які мы калі-небудзь рабілі», — скардзіцца Флюкс. Аднак большая частка слухачоў і крытыкаў ацаніла альбом станоўча, бо атмасфэра альбому адпавядае заяўленай тэме — тэме гвалту над дзецьмі.

Адразу пасьля заключэньня кантракту з Virgin Schallplatten, у 1998 годзе, з розьніцай у месяц, былі выпушчаны самотнік «Gekreuzigt» і аднайменны кліп, пяты альбом «Unrein», самотнік «Unsere Rettung».

Гурт зьезьдзіў у турнэ «Unrein» і пачаў працаваць над новым альбомам. 1999 год стаў годам альбому «Plastik». Да працы над альбомам была далучаная Ніна Хаген. Гурт паехаў у эўрапейскае турнэ разам з Skunk Anasie, выступае на шматлікіх фэстах, песьні з мэлядычнага «Plastik» занялі цьвёрдае месца ў канцэртнай праграме гурта.

Але OOMPH! на гэтым не спыніліся, яны ў чарговы раз збмяняюцца і ў 2001 годзе выпускаюць альбом «Ego», з двума самотнікамі— «Supernova» і «Niemand». Большасьць крытыкаў адгукнуліся на альбом ня надта ўхвальна. OOMPH! жа распачалі эўрапейскае турнэ разам з Him.

З выпускам «Ego» скончыўся кантракт з Virgin Schallplatten, OOMPH! пачалі пошук новага лэйблу і працу над альбомам. У сярэдзіне 2003 году OOMPH! падпісвае кантракт з Gun Records і выпускае напрыканцы году кліп «Augen Auf!». У лютым 2004 году зьяўляецца восьмы альбом «Wahrheit oder Pflicht». «Wahrheit oder Pflicht» становіцца «залатым» і ўваходзіць у Germany TOP 100 Albums. OOMPH! едуць у турнэ па гарадох Нямеччыны і Эўропы. У сакавіку 2006 году выйшаў альбом «GlaubeLiebeTod».

У другой палове 2006 году лэйблы Virgin и Supersonic выпусьцілі адразу два зборнікі найлепшых рэчаў гурта.

У ліпені 2007 выходзіць першы доўгачаканы DVD Rohstoff. У лютым 2008 году OOMPH! з Мартай Яндавай прэзэнтавалі на конкурсе Bundesvision песьню-пераможцу.

22 жніўня выйшаў 10-ы, «угодкавы» альбом OOMPH! «Monster». Ён увабраў у сябе элемэнты EBM з дэбютнага альбому — трэк «Revolution», а таксама гімнападобныя прыпевы, моцныя гітарныя рыфы, танцавальныя мэлёдыі і долю патасу. Альбом выпушчаны ў некалькіх вэрсіях (CD і DVD).

26 лютага 2010 году выходзіць альбом «Truth or Dare» — перакладзеныя на ангельскую песьні апошніх гадоў.

Новы альбом гурта «Des Wahnsinns Fette Beute» выйшаў 18 траўня 2012 году[1]. Альбом вылучаецца кардынальнаю зьменаю гуку ў бок электроннага поп-гучаньня, але гурт застаецца верным сваёй традыцыйнай правакацыйнасьці тэкстаў.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Oomph! (1992)
  • Sperm (1994)
  • Defekt (1995)
  • Wunschkind (1996)
  • Unrein (1998)
  • Plastik (1999)
  • Ego (2001)
  • Wahrheit oder Pflicht (2004)
  • GlaubeLiebeTod(2006)
  • Monster (2008)
  • Truth or Dare (2010)
  • Das Wahnsinns Fette Beute (2012)

Зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1991—1996: The Early Works (1998)
  • 1998—2001: Best of Virgin Years (2006)
  • Delikatessen (2006)

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ich bin Du|Ich bin du (1991)
  • Der neue Gott (1992)
  • Breathtaker (1993)
  • Sex (1994)
  • 3+1 (1994)
  • Ice-Coffin (1995)
  • Gekreuzigt (1998)
  • Unsere Rettung (1998)
  • Das Weisse Licht|Das weiße Licht (1999)
  • Fieber (1999, feat. Nina Hagen)
  • Supernova (2001)
  • Niemand (2001)
  • Augen Auf!(2004)
  • Brennende Liebe (2004, feat. L’Âme Immortelle)
  • Sex hat keine Macht (2004)
  • Gott ist ein Popstar (2006)
  • Das letzte Streichholz (2006)
  • Die Schlinge (2006)
  • Gekreuzigt 2006/Power of love (2006)
  • Träumst du? (2007, feat. Marta Jandova)
  • Wach auf! (2008)
  • Labyrinth (2008)
  • Sandmann (2009)
  • Zwei Schritte Vor (2012)

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rohstoff (2007)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]