Parason
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Parason | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 2003 — цяперашні час |
| Адкуль | Менск, Беларусь |
| Мова | беларуская |
| Жанр | рок |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Віталь Зыблюк Андрэй Карповіч Косьця Крыніцкі Андрэй Восіпчык Жэня Воўчак |
PARASON — беларускі рок-гурт.
Зьмест |
Гісторыя ўзьнікненьня [рэдагаваць]
Пачатак існаваньне паклала сустрэча Андрэя Карповіча (экс МЛЫН, Krona, Cherryvata, удзельнік гурта Dreamlin) і Віталя Зыблюка 7 траўня 2003 года. Так узьнік гурт bip. Пасьля зьменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (экс EXIST, Long Play) і Косьця Крыніцкі ўвосень 2004, узьнікла назва PARASON.
На пытаньне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:
| Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так. | ||
Першыя творчыя посьпехі, па словах музыкі, зьвязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 году.
Удзел у праектах [рэдагаваць]
- «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе» (2004)
- «Партызанская школа» (2006)
Канцэртная дзейнасьць [рэдагаваць]
- Першы канцэрт у сёньняшнім складзе адбыўся ў клюбе «Акварыюм» у кастрычніку 2004.
- Удзельнікі Басовішча 2005, пераможцы 2006 і госьці 2007 года.
Склад гурта [рэдагаваць]
- Віталь Зыблюк — лід-гітара
- Андрэй «Карп» Карповіч (экс «Млын», удзельнік гурта «Крона») — вакал, гітара
- Косьця Крыніцкі — бубны
- Андрэй «Andrew» Восіпчык (экс-«Exist»(пераможца «Басовішча-1999»), экс-«Long Play») — бас
- Жэня Воўчак («Kriwi») — бэк-вакал
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Parason — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |