Schweiss

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Schweiss»
Вокладка самотніку «Schweiss». Till Lindemann. 2023.
Самотнік Till Lindemann
з альбому Zunge
Выдадзены29 верасьня 2023
Жанр(ы)рок-музыка[1], Neue Deutsche Härte
ЛэйблTill Lindemann[1]
Фарматспампаваньне музыкі
Працягласьць4:01[2], NSL — 11[1]
Мованямецкая
Аўтар словаўТыль Ліндэман
Аўтар музыкіСкай Ван Хоф[3]
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Nass»
(2023)
«Schweiss»
(2023)
«Lecker»
(2023)
Відэакліп
 Кліп да самотніка «NSL»

«Schweiss» (зь ням. «пот») — трэці (на альбоме Zunge)[4][5] самотнік нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана зь ягонага сольнага праекту; другі самотнік з трайнога самотніка NSL. Песьня выйшла 29 верасьня 2023 году[6].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«NSL»[7]
Назва песьні Пераклад Працягласьць Фармат
1. «Schweiss» Пот 4:01 спампаваньне
музыкі
2. «Nass» Мокры 3:53
3. «Lecker» Смачны 3:31

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая песьня гучыць крыху больш сымфанічна, чым «Nass», але, мае такі ж двухбаковы сэнс. Песьня кажа аб поце. Да канца трэку здаецца, што гэта ўсё, што ў ім ёсьць, але ў outro Тыль пяе, што пот цячэ нават з вачэй, потым называючы яго сьлёзамі[8]:

…Пот сьцякае нават з вачэй <…> Кажуць, што гэта былі сьлёзы.

— Тыль Ліндэман, «Schweiss»

Відэакліп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кліпе NSL самалёт Тыля падае ў пустэльні, ён вылазіць з самалёту, за ім ідзе чалавек у чырвонай маске з тварам Ліндэмана[3].

Тыль п’е вадкасьць з шыі чалавека, а потым нясе яго да бліжэйшага места, шукаючы дапамогі[3].

Даўжыня кліпу да песьні — 18:51. Кліп зьняты адразу да трох самотнікаў[9] , таму мае назву зь першых літар назваў самотнікаў: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» — NSL[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Schweiss — Single. — Apple Music
  2. ^ SINGLE SCHWEISS. — Lindemann World (анг.) (фр.)
  3. ^ а б в г Кліп да самотніка «NSL» на YouTube (анг.)
  4. ^ TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY // Discography — Lindemann World (анг.) (фр.)
  5. ^ Till Lindemann: drei neue Songs angekündigt. — Metal1.info (ням.)
  6. ^ Schweiss. — Distrokid.com
  7. ^ ALBUM ZUNGE. — Lindemann World. (анг.) (фр.)
  8. ^ Nieuwe singles Till Lindemann – «Nass», «Schweiss» & «Lecker». — Dansende Beren(нід.)
  9. ^ ТИЛЛЬ ЛИНДЕМАНН АНОНСИРОВАЛ СОЛЬНЫЙ АЛЬБОМ 19-МИНУТНЫМ КЛИПОМ НА ТРИ НОВЫХ ПЕСНИ. — Rock.fm (рас.)