Till Lindemann

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Till Lindemann

Выступ гурта ў 2022 годзе
Інфармацыя
Гады2020 — цяпер
(папярэдні гурт — Lindemann)
АдкульНямеччына Нямеччына, Бэрлін
Мованямецкая
Жанр(ы)Neue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал, рок-музыка
ВыдавецUniversal Music Group  · Till Lindemann
Зьвязаныя праектыRammstein  · Lindemann
УдзельнікіТыль Ліндэман
Эмілі Рудзівіч
Джэс Пэйдж
Эйсі Слэйд
Джо Летц
Канстанс Дэй
Дэні Лонер
https://www.till-lindemann.com/

Till Lindemann — мэталёвы праект, які быў створаны Тылем Ліндэманам з праекту «Lindemann» у 2020 годзе. Назва гурта — імя й прозьвішча Тыля Ліндэмана, жанры — NDH і індастрыял-мэтал.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утварэньне гурта (2020)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Пэтэра Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт Lindemann быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля пад назвай «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].

«Zunge» (2023)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Zunge (альбом)

3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах стаў даступны дэбютны студыйны альбом гурта — Zunge[4][5][6]. На фізычных выданьнях альбом будзе даступны 17 лістапада для CD і Fanbox, 1 сьнежня для вініла.

23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. Zunge § Даступныя выданьні): цяпер на ім налепка з згадваньнем пра самотнік пад назвай «Fleisch».

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 верасьня 2023 году гурт выпусьціў новы самотнік «Zunge» (зь ням. язык)[7][8], тагды ж быў анансаваны альбом.

6 верасьня 2023 году на афіцыйным ютуб-канале гурта зьявілася новае відэа, прэм’ера якога адбылася а 8 верасьня 2023 году ў 16:00 па Менску[9][10].

Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[10].

29 верасьня 2023 году выйшлі яшчэ тры самотнікі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» (NSL)[11][12][13].

27 кастрычніка выйшаў самотнік «Sport frei»[14][15].

Till Lindemann Tour 2023 (2023—2024)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Till Lindemann Tour 2023

Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[16].

У пачатку 2022 году Тыль Ліндэман абвясьціў аб пачатку канцэртнага тура пад з новым складам: Джэс Пэйдж (гітара), Эмілі Рувідзіч (гітара), Эйсі Слэйд (бас) і Джо Летц (ударныя)[17]. Даты будучага тура былі абвешчаныя, але пазьней яны былі адкладзены з-за пандэміі COVID-19[18][19]. 29 кастрычніка было абвешчана, што ўвесь тур будзе адкладзены на год, за выключэньнем Расеі, дзе тур быў скасаваны[20].

14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год.

З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.

Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.

Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.

— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана

У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[21]. [22].

Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны.

17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[23].

Entre dos tierras[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Entre dos tierras (самотнік Тыля Ліндэмана)

«Entre dos tierras» — самотнік Тыля Ліндэмана, 14-ты самотнік у дыскаграфіі ягонага сольнага праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio. «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[24][25][26].

Тыль Ліндэман дэбютую з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[27].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Till Lindemann

Till Lindemann выпусьціў некалькі самотнікаў (гл. дыскаграфію)[28][29][30][31], у 2023 годзе быў выпушчаны дэбютны альбом праекту — Zunge[32].

Сьпіс студыйных альбомаў Till Lindemann
Год Назва Па-беларуску Працягласьць
2023 Zunge «Язык» 46:00

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rammstein side-project Lindemann have broken up
  2. ^ Lindemann Split, But Till Lindemann Retains Band Name
  3. ^ TILL LINDEMANN // Projects — Lindemann World (анг.)
  4. ^ Till Lindemann will release his first solo album, «Zunge» («Tongue»), on November 3, 2023. — Lindemann World (анг.)
  5. ^ TILL LINDEMANN ZUNGE — RammsteinShop
  6. ^ Zunge (анг.) Till Lindemann. DistroKid (29 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
  7. ^ Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation — Byohosting (анг.)
  8. ^ Zunge — Single — Apple Music
  9. ^  Кліп на сынгл «Zunge»
  10. ^ а б Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms. — Lindemann World (анг.)
  11. ^ Nass. — Distrokid.com
  12. ^ Schweiss. — Distrokid.com
  13. ^ Lecker. — Distrokid.com
  14. ^ Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com.
  15. ^ Sport frei. — Distrokid.com
  16. ^ ICH HASSE KINDER TOUR 2022. Lindemann World (18 кастрычніка 2021). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  17. ^ Lindemann World — Concert in Tel Aviv — Line-up and setlist
  18. ^ Ich hasse Kinder tour 2022
  19. ^ Concerts scheduled
  20. ^ Cancellation of Russian concerts
  21. ^ Tour 2023 (анг.). Till-Lindemann.com (афіцыйны сайт музыкі). Праверана 17 лістапада 2023 г.
  22. ^ 2023 TOUR. Lindemann World (26 красавіка 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
  23. ^ Lindemann kommt nicht nach Kassel (ням.). MMkonzerte.de (17 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г.
  24. ^ Till Lindemann. «Entre dos tierras» (анг.). DistroKid. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  25. ^ ENTRE DOS TIERRAS — 25 DECEMBER 2023. Lindemann World (23 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
  26. ^ When will Till Lindemann release «Entre dos tierras»? (анг.). Genius.com. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  27. ^ Till Lindemann debutará cover de Héroes del SIlencio en México (гішп.). Summa Inferno (22 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
  28. ^ SUCHEN NACH «TILL LINDEMANN» — Offizielle Deutsche Charts
  29. ^ ALWAYS ON MY MIND (FEAT. TILL LINDEMANN) — Emigrate World
  30. ^ Suche nach: Till Lindemann — Austriancharts.at
  31. ^  Kovacs & Till Lindemann — Child Of Sin (Official Video)
  32. ^ SINGLES // TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY — Lindemann World (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]