Skrillex
| Соні Джон Мур | |
| Sonny John Moore | |
| Дата нараджэньня | 15 студзеня 1988 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Лос-Анджэлес, ЗША |
| Гады творчасьці | 2002 — цяпер |
| Краіна | ЗША |
| Прафэсіі | музыкант, прадусар, дыджэй |
| Жанры | Dubstep гаўс пост-гардкор мэталкор |
| Псэўданімы | Sonny, Twipz, Skrillex |
| Гурты | From First to Last |
| Лэйблы | Big Beat, Mau5trap, OWSLA |
| http://skrillex.com/ | |
Соні Джон Мур (анг. Sonny John Moore, нарадзіўся 15 студзеня 1988 году ў Лос-Анджэлесе, ЗША), больш вядомы пад псэўданімам Skrillex — амэрыканскі прадусар, музыка і сьпявак, колішні фронтмэн гурту From First to Last.
Музычная кар'ера [рэдагаваць]
Музычную сольную кар'еру пачаў у 2004 годзе, далучыўшыся да амэрыканскага пост-гардкор гурту From First to Last. У ім Мур запісаў 3 студыйных альбомы. У 2007 годзе працягнуў сольную кар'еру. Сваё першае сольнае турнэ пачаў напрыканцы гэтага ж году. Пазьней удзельнічаў у альтэрнатыўным прэс-туры ў падтрымку гуртаў All Time Low і The Rocket Summer.
У 2009 годзе адбыўся рэліз новага альбому, пасьля якога Мур плянаваў запісаць свой першы дэбютны студыйны альбом з прадусарам Ноем Шэйнам. Але стварэньне альбому Мур неўзабаве скончыў, пачаўшы выступаць пад псэўданімам Skrillex.
Потым на сваёй старонцы ў MySpace Мур выклаў для вольнага пампаваньня свой новы трэк, а пазьней, у 2010-2011 гадох — тры іншых новых трэкі. На гэты пэрыяд прыпадае росквіт камэрцыйнага посьпеху Мура.
30 лістапада 2011 году Мур быў 5 разоў намінаваны на прэмію Грэмі[1], стаўшы пераможцам у трох намінацыях. У сьнежні Мур быў намінаваны на глядацкае апытаньне тэлеканалу ВВС і прэмію тэлеканалу MTV «Электронны танцавальны музычны артыст году».
Спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт(анг.)
- Бас не догонят Почему все ненавидят Скриллекса и за что его стоит любить. Афиша(рас.)
Крыніцы [рэдагаваць]
Skrillex — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў