Бруна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bruno
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Брунейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бруна»

Бруна — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бруна або Брун (Bruno, Brun) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -брун- паходзіць ад германскага brun 'бліскуча карычневы'[2], стараверхненямецкага brunia 'нагруднік, кіраса, кальчуга'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Брунейка, адзначалася германскае імя Brunico.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bruno (Brun, Bron), Brunik, Brunusz, Brunar[4].

У Прусіі бытавала імя Brune (1350 год)[5].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Брунавішкі (Бруновишки) ва Ўпіцкім павеце[6].

Брунавы (Brunów) — літоўскі шляхецкі род з Упіцкага павету[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. https://books.google.by/books?hl=ru&id=YOBwrIPG8IQC&q=Bruno+Brun+Pruno#v=snippet&q=Bruno%20Brun%20Pruno&f=false S. 338].
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 61.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 25.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 26.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 20.
  6. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 47.
  7. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 140.