Вецярэвічы 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вецярэвічы 2
трансьліт. Vieciarevičy 2
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 367 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222828
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′35″ пн. ш. 27°49′27″ у. д. / 53.34306° пн. ш. 27.82417° у. д. / 53.34306; 27.82417Каардынаты: 53°20′35″ пн. ш. 27°49′27″ у. д. / 53.34306° пн. ш. 27.82417° у. д. / 53.34306; 27.82417
Вецярэвічы 2 на мапе Беларусі ±
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2
Вецярэвічы 2

Вецярэ́вічы 2[1] (таксама сустракаецца Другі́я Вецярэ́вічы[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішча вядома ў ВКЛ з XVI стагодзьдзя. У 1588 годзе сяло, 28 дымоў, у Парэцкай воласьці Менскага павету, шляхецкая ўласнасьць. У 1589 годзе 20 дымоў.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імпэрыі, у Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1795 годзе мелася карчма. У 1800 годзе ва ўласнасьці Дамініка Радзівіла. У 1870 годзе вёска ў Шацкай воласьці, 107 душ мужчынскага полу. У 1897 годзе меліся капліца, хлебазапасны магазын, піцейны дом. У 1906 годзе адчынена земская народная вучэльня. У 1917 годзе маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласьці Ігуменскага павету. Пазьней ператвораны ў вёску Вецярэвічы 2-я.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

З 4 студзеня 1964 году да 28 траўня 2013 году цэнтар сельсавета Вецярэвіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1800 год — 25 двароў, 130 жыхароў
  • 1897 год — 101 двор, 582 жыхары
  • 1917 год — 128 двароў, 721 жыхар
  • 1970 год — 111 гаспадарак, 380 жыхароў
  • 1996 год — 162 двары, 470 жыхароў[3].
  • 2002 год — 158 двароў, 432 жыхароў.
  • 2009 год — 367 чалавек[4]
  • 2012 год — 153 гаспадаркі, 387 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 133.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9