Задашчэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Задашчэньне
трансьліт. Zadaščennie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 90 чал. (2012)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′9″ пн. ш. 27°41′56″ у. д. / 53.4025° пн. ш. 27.69889° у. д. / 53.4025; 27.69889Каардынаты: 53°24′9″ пн. ш. 27°41′56″ у. д. / 53.4025° пн. ш. 27.69889° у. д. / 53.4025; 27.69889
Задашчэньне на мапе Беларусі ±
Задашчэньне
Задашчэньне
Задашчэньне
Задашчэньне
Задашчэньне
Задашчэньне

Задашчэ́ньне[1] (таксама сустракаецца За́дашань, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МенскАсіповічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1816 годзе уласнасьць Аськеркаў. Паводле перапісу 1897 году дзейнічала царква і хлебазапасны магазын. На пачатку 20 стагодзьдзя шматлюдная вёска у Шацкай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні.

Паводле перапісу 1917 году побач знаходзіліся тры вёскі: Задашчэньне-1, 46 двароў, 236 жыхароў; Задашчэньне-2, 94 двароў, 522 жыхары; Задашчэньне-3, 34 двары, 173 жыхары.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У 1918 годзе адкрылася працоўная школа 1-й ступені, у якой на 1922 годзе было 30 вучняў.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя. На 1933 годзе быў калгас «Асілак», працавала кузьня і ганчарны завод.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Каля вёскі было растраляна каля 300 жыдоў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1800 год — 266 жыхароў, 30 двароў
  • 1816 год — 25 двароў
  • 1897 год — 678 жыхароў (335 м, 343 ж.), 128 двароў
  • пачатак XX ст. — 984 жыхары, 72 гаспадаркі
  • 1960 год — 111 жыхароў
  • 2002 год — 145 жыхароў, 77 гаспадарак
  • 2009 год — 123 чалавек[2]
  • 2012 год — 90 чалавек, 50 гаспадарак

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 500 мэтраў на поўнач ад вёскі знаходзіцца месца згубы жыдоў. Тут было растраляна каля 300 чалавек. У 1970 годзе на гэтым месцы усталявалі тры стэлы.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9