Жосьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жосьлі
Žasliai
Касьцёл Сьв. Георгія
Касьцёл Сьв. Георгія
Zasliai COA.gif
Герб Жосьляў
Магдэбурскае права: 12 студзеня 1792
Павет: Ковенскі
Раён: Кашадарскі
Насельніцтва: 818 (2001)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′50″ пн. ш. 24°35′20″ у. д. / 54.86389° пн. ш. 24.58889° у. д. / 54.86389; 24.58889Каардынаты: 54°51′50″ пн. ш. 24°35′20″ у. д. / 54.86389° пн. ш. 24.58889° у. д. / 54.86389; 24.58889
Жосьлі на мапе Летувы
Жосьлі
Жосьлі
Жосьлі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жо́сьлі (па-летувіску: Žasliai) — мястэчка ў Кашадарскім раёне Ковенскага павету Летувы, на беразе возера Жосьле. Адміністрацыйны цэнтар Жосьленскага староства. Насельніцтва 818 чал. (2001).

Знаходзяцца за 9 км ад Кашадараў. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, запісанага М. Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жосьле на ўспамін пра сваю маці Паяцу яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй; калі фігура спарахнела, на тым месцы вырасьлі ліпы, якія таксама лічыліся богам[1].

У XV ст. — у валоданьні паноў Нацаў. Ян Нац заснаваў парафіяльны касьцёл Найсьв. Панны Марыі, Сьв. Яна і Барбары. Відаць, напрыканцы стагодзьдзя перайшлі да Гаштольдаў.

Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

У 1557 годзе згадваецца як гаспадарскае ўладаньне, цэнтар воласьці Троцкага павету. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосьленскую дзяржаву ў валоданьне Лукашу Ленскаму.

На Радзівілаўскай мапе (1613) значацца як мястэчка. У XVIII ст. — цэнтар нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманьне магнатам. У 2-й пал. стагодзьдзя Жосьлямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.

12 студзеня 1792 атрымалі Магдэбурскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць ляўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas». У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

З 1918 — у складзе Летувы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1865 — 1042 чал., у тым ліку 7 праваслаўных, 371 каталік, 22 стараверы i 653 юдаісты[2]
  • 1897 — 1955 чал.
  • 1957 — 867 чал.
  • 2001 — 818 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца мястэчка

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова мястэчка
  • Касьцёл Сьв. Георгія (1912)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Жослі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 218
  2. ^ Żośle // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 836

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жосьлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў