Людвіка Караліна Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвіка Караліна Радзівіл
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Людвіка Караліна Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 27 лютага 1667
Каралявец
Памерла 23 сакавіка 1695
Бжэг
Род Радзівілы
Бацькі Багуслаў Радзівіл
Ганна Марыя Радзівіл[d]
Дзеці Лізавета Пфальц-Нойбургская[d], Leopoldine Eleonore Josephine von der Pfalz[d][1], Maria Anna von der Pfalz[d][1] і unknown von der Pfalz[d][1]

Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Каралявец — 23 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійная дзяячка, мэцэнатка.

У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у тым ліку Слуцак, Капыль, Копысь, Любчу, Койданаў, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы, Орля. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцак.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдаль у гонар Л. К. Радзівіл. Мэдальер І. Гёгн Малодшы, 1675 г.

Прадстаўніца біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, дачка Багуслава і ягонай жонкі й кузіны Ганны Марыі. Маці памерла пры родах, неўзабаве страціла і бацьку. Мела 11 апекуноў, сярод якіх быў брандэнбурскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм.

Выхоўвалася ў кальвінісцкім асяродзьдзі ў Караляўцы (Кёнігсбэргу), з маленства яе наканавалі ў жонкі да прынца або магната. Курфюрст брандэнбурскі намовіў яе выйсьці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга, супраць чаго выступалі нясьвіскія Радзівілы; кароль Ян Сабескі хацеў ажаніць яе са сваім сынам Якубам. Па шлюбе зь Людвігам пераехала ў Бэрлін, а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў.

Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Вялікім Княстве Літоўскім. На яе сродкі (12 стыпэндыяў) навучаліся ва ўнівэрсытэце Караляўца выхадцы зь Вялікага Княства Літоўскага. Грашовай падтрымкай для працягу навучаньня ў Бэрліне, Оксфардзе, Франкфурце-на-Майне карысталіся таксама выпускнікі Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. На яе загад у 1684 годзе ў Караляўцы надрукавалі малітоўнік на летувіскай мове для мясцовых сялянаў-кальвіністаў.

У 1688 годзе паўторна выйшла замуж за швагра нямецкага імпэратара, каталіцкага прынца нойбурскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльбэрг. Мела 3 дачок: Леапольду Элеанору (1689—1693), Марыю Ганну (1690—1692) і Альжбету Аўгусту Соф’ю (1693—1728).

Працягвала надаваць дапамогу кальвіністам у Вялікім Княстве Літоўскім, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20 сакавіка 1690 году выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх местах і маёнтках свабоду веры пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што не ўвядзе Берасьцейскую унію ў сваіх уладаньнях. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акту.

Па сьмерці Людвікі Караліны яе лятыфундыя, г. зв. «Нойбурскія маёнткі», сталі аб’ектам спрэчак паміж вялікалітоўскімі магнатамі і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—1740-я гады не вярнулася ў рукі Радзівілаў[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Lundy D. R. Luise Charlotte Radziwill // The Peerage (анг.)
  2. ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Людвіка Караліна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 491.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людвіка Караліна Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў