Еленева: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 52: Радок 52:
|Водступ подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
|Сайт =
|Сайт =
|Лацінка=Jelenieva}}
}}
'''Еленева'''<ref>{{Літаратура/ВГАБ|2к}} С. 86.</ref> ({{мова-pl|Jeleniewo|скарочана}}) — [[вёска]] ў [[Польшча|Польшчы]], каля возера Вялікага Шэльманта. Цэнтар [[гміна Еленева|сельскай гміны]] [[Сувальскі павет|Сувальскага павету]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]]. Знаходзіцца за 14 км на поўнач ад [[Сувалкі|Сувалак]], за 122 км на поўнач ад [[Беласток]]у.
'''Еленева'''<ref>{{Літаратура/ВГАБ|2к}} С. 86.</ref> ({{мова-pl|Jeleniewo|скарочана}}) — [[вёска]] ў [[Польшча|Польшчы]], каля возера Вялікага Шэльманта. Цэнтар [[гміна Еленева|сельскай гміны]] [[Сувальскі павет|Сувальскага павету]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]]. Знаходзіцца за 14 км на поўнач ад [[Сувалкі|Сувалак]], за 122 км на поўнач ад [[Беласток]]у.



Вэрсія ад 17:05, 2 траўня 2024

Еленева
лац. Jelenieva
польск. Jeleniewo
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Еленева
Насельніцтва: 641 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-404
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′20.9″ пн. ш. 22°54′46.1″ у. д. / 54.205806° пн. ш. 22.912806° у. д. / 54.205806; 22.912806Каардынаты: 54°12′20.9″ пн. ш. 22°54′46.1″ у. д. / 54.205806° пн. ш. 22.912806° у. д. / 54.205806; 22.912806
Еленева на мапе Польшчы
Еленева
Еленева
Еленева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Еленева[1] (польск. Jeleniewo) — вёска ў Польшчы, каля возера Вялікага Шэльманта. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 14 км на поўнач ад Сувалак, за 122 км на поўнач ад Беластоку.

Еленева — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мястэчка ўтварылася ў 1773—1782 гадох дзякуючы рэформам, праведзеным Антоніем Тызэнгаўзам у Гарадзенскай эканоміі. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еленева апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1800 год у Еленеве было 64 будынкі, на 1827 год — 63.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еленева занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Еленева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Еленева знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох Еленева ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 433 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 641 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1878)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія

Крыніцы

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 86.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 556.